Флюарыт
Крышталі флюарыту (блакітны) і пірыту (залацісты)
Формула Фтарыд кальцыю CaF2
Сінгонія Кубічная
Колер Белы ці бясколерны, фіялетавы, сіні, сіне-зялёны, жоўты, карычнева-жоўты ці чырвоны
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Цвёрдасць 4
Спайнасць Дасканалая па {111}
Шчыльнасць 3,18 г/см³
Паказчык пераламлення 1,433—1,435

Флюары́т (ад лац.: fluor цячэнне), плавікавы шпат, мінерал, які належыць да фтарыдаў, фтарыд кальцыю CaF2, можа ўтрымліваць дамешкі рэдказямельных элементаў (з утрыманнем ітрыю — ітрафлюарыт).

Апісанне

Утварае кубічныя крышталі, іх зросткі, зярністыя, валакністыя, масіўныя агрэгаты, зямлістыя масы. Празрысты ў дыяпазоне хваляў 0,125—10 мкм. Колер жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны, бясколерны і інш. Малекулярная маса 78,08. Цвёрдасць 4, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Тэмпература плаўлення 1360 °C.

Пашырэнне

Трапляецца ў магматычных пародах, гідратэрмальных жылах, даламітах, вапняках. Радовішчы флюарыту ёсць у Расіі, ЗША, Украіне, Германіі, Вялікабрытаніі і інш.

Выкарыстанне

Флюарыт выкарыстоўваецца ў металургіі ў якасці крыніцы фтору і яго злучэнняў, у шкляной прамысловасці. Чысты флюарыт выкарыстоўваецца пры вырабе аптычных лінз і прызмаў. Флюарыт, актываваны прымесямі, у т.л. рэдказямельнымі элементамі, выкарыстоўваецца ў лазернай тэхніцы для пераўтварэння інфрачырвонага выпраменьвання ў бачнае святло. Таксама флюарыт выкарыстоўваецца ў якасці фотахромнага матэрыялу, цвёрдых электралітаў з высокай электраправоднасцю і інш.

Літаратура

  • Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 982 с. 100 000 экз. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 431. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Флюорит / Василькова Н. Н. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.