Фларыян Бохвіц
Florian Bochwic
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 мая 1799(1799-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1856(1856-09-09) (57 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Рамуальд Бохвіц[d]
Маці Анеля з Борзабагатых[d]
Жонка Паўліна з Маеўскіх[d]
Дзеці Ян Отан Бохвіц, Раман Бохвіц, Люцыўш Бохвіц
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці адвакат (Наваградская асацыяцыя адвакатаў), асветнік, філосаф, пісьменнік
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларыян Бохвіц (4 мая 1799, мястэчка Мір (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) — 9 верасня 1856, маёнтак Вашкоўцы, цяпер у складзе в. Ураджайная) — польска-беларускі асветнік, філосаф-мараліст, пісьменнік[1].

Біяграфія

Паходзіў з сям'і памешчыка. Бацька Рамуальд Бохвіц быў пратэстантам, маці, Анелія Борзабагатая — каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.

Вучыўся ў канвінкце дамініканцаў у Нясвіжы, на юрыдычным факультэце Кіеўскага, затым Віленскага ўніверсітэтаў. Працаваў адвакатам у Навагрудку. Уваходзіў у Наваградскую асацыяцыю адвакатаў[1].

Ажаніўся з Паўлінай Маеўскай, стрыечнай пляменніцай маці Адама Міцкевіча. У 1838 набылі ў Чарнецкіх маёнтак Вошкаўцы (цяпер Фларыянаў, Ляхавіцкі раён), дзе і жыў разам з сям'ёю да сваёй смерці. Займаўся тут гаспадаркай, літаратурнай працай, дабрачыннай дзейнасцю. Яго маёнтак наведвалі знакамітыя літаратары і філосафы.

Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960-70-я магіла Бохвіца была разрабаваная. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. Знаходзіцца пад аховаю дзяржавы. Нягледзячы на гэта, у 2003 годзе магіла знішчана і ў той самы год на ёй з'явіліся новыя пахаванні.

Творчасць

Імкнуўся прымірыць філасофію і «боскае адкрыццё», рэлігію з навукай. Супрацьлегласць зыходных прынцыпаў абумовіла супярэчнасць філасофскіх і этыка-педагагічных поглядаў. Педагагічная праграма Бохвіца грунтавалася на прынцыпах асветы і рэлігійнай маралі. Галоўнай мэтай выхавання лічыў ўдасканаленне розуму і пачуццяў. Выступаў з патрабаваннем прыняць такую ​​сістэму выхавання і адукацыі, якая рыхтавала б людзей, карысных грамадству, высока ацэньваў ролю натуральных навук у працэсе пераўтварэння свету[1].

«Асновы маіх думак і пачуццяў». 1841

У 1838 годзе Вільні на польскай мове выйшла яго кніга «Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям» (другое выданне выйшла ў 1839 годзе). Працяг гэтай маральна-філасофскай працы — «Выява маёй думкі пра мэты існавання чалавека» (Вільня, 1841). Першая кніга ў перапрацаваным выглядзе выйшла ў 1842 годзе пад назваю: «Асновы маіх думак і пачуццяў». Выдаў «Думкі пра выхаванне чалавека» (Вільня, 1847)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Бохвиц Флориан // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.