Фернан дэ Брынон
фр.: Fernand de Brinon
Сцяг Прэзідэнт Урадавай Камісіі Французскай дзяржавы
25 жніўня 1944 22 красавіка 1945
Папярэднік пасада заснавана
П’ер Лаваль
Пераемнік пасада скасавана
Шарль дэ Голь

Нараджэнне 26 жніўня 1885(1885-08-26)[1] ці 16 жніўня 1885(1885-08-16)[2][3]
Смерць 15 красавіка 1947(1947-04-15)[1][4] (61 год)
Жонка Lisette de Brinon[d] і Simone Mittre[d][5]
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Веравызнанне каталіцтва[6]
Дзейнасць журналіст, свецкі леў, адвакат, юрыст, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера права[7], журналістыка[7] і палітыка[7]
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Order of the Francisque
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фернан дэ Брынон (фр.: Fernand de Brinon; 18851947) — французскі адвакат і журналіст, калабарацыяніст, у гады Другой сусветнай вайны — член урада Вішы. Расстраляны па прысудзе суда.

Біяграфія

Фернан дэ Брынон нарадзіўся 26 жніўня 1885 года ў горадзе Лібурн у багатай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце на юрыста, але вырашыў працаваць журналістам у Парыжы. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Брынон заняў прагерманскія пазіцыі, выступаў за аднаўленне адносін з немцамі. У 1919 годзе на Парыжскай мірнай канферэнцыі ён пазнаёміўся з будучыняй міністрам замежных спраў гітлераўскай Германіі Іаахімам фон Рыбентропам.

Брынон стаў досыць прыкметнай фігурай у жыцці Францыі 1930-х гадоў. Прэм’ер Эдуар Даладзье асабіста пасылаў Брынона на сустрэчу з Адольфам Гітлерам. Вынікам гэтай сустрэчы стала апублікаванае ў газеце «Матэн» інтэрв’ю, у якім Гітлер запэўніваў Брынона ў дружалюбным стаўленні Германіі да Францыі, якое супакоіла французскае грамадства[8].

Брынон блізка кантактаваў з прадстаўнікамі правых партый. Пасля таго, як Францыя пацярпела паражэнне ў чэрвені 1940 года, Брынон выступіў за супрацоўніцтва з акупантамі. У ліпені 1940 года ён па запрашэнні П’ера Лаваля заняў пасаду прадстаўніка ўрада Вішы ў акупаваным Парыжы.

Брынон усяляк падтрымліваў нацыстаў, дзякуючы чаму здолеў выратаваць сваю жонку-яўрэйку ад канцэнтрацыйнага лагера. Брынон стаў адным з лідараў саюза «Францыя-Германія»[9], і своеасаблівым «рупарам» нацыстаў у Заходняй Еўропе[10]. У 1943 годзе ён наведаў акупаваныя тэрыторыі Савецкага Саюза. Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе Брынон з жонкай бег у Германію, дзе ён стаў прэзідэнтам французскай Урадавай Камісіі, вішысцкага ўрада ў выгнанні. 22 красавіка 1945 года Брынон быў арыштаваны амерыканцамі. І самога калабарацыяніста, і яго жонку трымалі ў турме Фрэсна, але апошняя праз некаторы час была апраўдана і вызвалена.

6 сакавіка 1947 года Ваенны трыбунал прызнаў Фернана дэ Брынона вінаватым у здзяйсненні ваенных злачынстваў, і прысудзіў яго да вышэйшай меры пакарання — пакарання смерцю праз растрэл. 15 красавіка 1947 года прысуд быў прыведзены ў выкананне ў ваенным форце ў Манружы[11].

Зноскі

  1. 1 2 Fernand de Brinon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb13608284z
  3. https://books.google.fr/books?id=Rxq6CwAAQBAJ&q=%2216%20août%201885%22#v=onepage
  4. Fernand de Brinon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.ego.1939-1945.crhq.cnrs.fr/recherche/detail_aut.php?id_personne=3504
  6. https://books.google.es/books?id=RSyTCwAAQBAJ&pg=PT306
  7. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. Рисс К. Тотальный шпионаж. Часть четвёртая. Разгром.
  9. ДЕЛАРЮ Ж.. ИСТОРИЯ ГЕСТАПО (руск.)(недаступная спасылка). (8 красавіка 1998). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 2011-2-27.
  10. Александр Верт. Россия в войне 1941—1945.
  11. The Collapse of the Third Republic, William L. Shirer, Pocket Books, June 1971, 3rd Printing, pg. 374.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.