Фе́рма (фр.: ferme ад лац.: firmus — моцны, трывалы) — у будаўніцтве, стрыжнёвая нясучая канструкцыя.
Фермы выкарыстоўваюцца ў якасці пакрыцця будынкаў, пралётаў мастоў, нясучых канструкцый пад’ёмных кранаў, апор ліній электраперадачы, мачтаў і інш.
Ферма складаецца з прамых і паліганальных паясоў і рашотак. Элементы ферм злучаюцца зваркай, заклёпкамі, урубкамі і інш. У якасці матэрыялаў выкарыстоўваюцца металы, жалезабетон, драўніна і інш.
Паводле тыпу рашотак фермы падзяляюцца на
- бэлечныя,
- бэлечна-кансольныя,
- арачныя,
- кансольныя.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 358.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ферма (канструкцыя)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.