Фердынанд Адольф Хайнрых Аўгуст, граф фон Цэпелін | |
---|---|
Ferdinand Adolf Heinrich August Graf von Zeppelin | |
| |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1917 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Friedrich von Zeppelin[d] |
Маці | Amelie Françoise Pauline Macaire[d][3] |
Дзеці | Hella von Brandenstein-Zeppelin[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Вялікае Герцагства Бадэн |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1855—1890 |
Званне | брыгадны генерал[4] |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд фон Цэпелін (8 ліпеня 1838, Канстанц — 8 сакавіка 1917, Шарлотэнбург, пад Берлінам) — граф, нямецкі канструктар дырыжабляў.
Біяграфія
У 1854 скончыў ваенную акадэмію ў Людвігсбургу. Удзельнічаў добраахвотнікам у Грамадзянскай вайне ЗША 1861-65 (на баку паўночнікаў), а таксама ў аўстра-прускай 1866 і франка-прускай 1870-71 войнах. У 1891 выйшаў у адстаўку ў чыне генерала і цалкам прысвяціў сябе пытанням будавання дырыжабляў. Цэпелін распрацаваў канструкцыю дырыжабля жорсткай сістэмы з металічным каркасам, абцягнутым тканінай. Усярэдзіне корпуса ў адсеках размяшчаліся балоны з газам. 2 ліпеня 1900 года здзейсніў палёт 1-ы яго дырыжабль аб’ёмам 11300 м³, які неўзабаве быў разбураны бурай. У 1905 годзе Цэпелін пабудаваў 2-і дырыжабль, які пазней разбіўся пры пасадцы. Да 1914 года было пабудавана 25 апаратаў (з іх 6 пасажырскіх). Ваенныя дырыжаблі Цэпеліна, выкарыстоўваліся ў 1-й сусветнай вайне. Апошні пасажырскі дырыжабль Цэпеліна («Гіндэнбург», 1936) здзейсніў 63 палётаў (згарэў у 1937).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Inventor Ferdinand von Zeppelin Biography (англ.)(недаступная спасылка). The Great Idea Finder. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2010. Праверана 24 кастрычніка 2010.
Спасылкі
- Harry Vissering. Zeppelin. The Story of a Great Achievement. — May 28, 2010.