Фердынанд Чатлаш | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1895[1][2] ці 17 кастрычніка 1895[3] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 16 снежня 1972 (77 гадоў) ці 16 кастрычніка 1972[1][2] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Ground Forces of the Slovak Republic[d], Чэхаславацкі корпус[d][3] і Чэхаславацкія легіёны[d][4] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
![]() |
Фе́рдынанд Ча́тлаш (славацк.: Ferdinand Čatloš, 7 кастрычніка 1895, Ліптаўскі Петар, Аўстра-Венгрыя — 16 снежня 1972, Марцін, ЧССР) — ваенны дзеяч Славакіі у перыяд марыянетачнага прагерманскага ўрада Іозефа Цісы (1939—1944), міністр нацыянальнай абароны, генерал.
У час уварвання ў Польшчу камандаваў палявой арміяй «Берналак». Спрабаваў усталяваць кантакты з антыфашысцкім супраціўленнем і з Масквой, аднак савецкія прадстаўнікі паведамілі, што не маюць патрэбы ў паслугах «квіслінгаў»[5].
Пры нападзе на СССР — камандзір Славацкага экспедыцыйнага корпуса.
Здаўся ў палон славацкім партызанам, перапраўлены ў СССР. Пасля вайны прысуджаны да 5 гадоў зняволення, аднак ужо ў 1948 годзе выпушчаны на свабоду, служыў чыноўнікам у горадзе Марцін.
Памёр у 1972 і пахаваны на Народных могілках у горадзе Марцін.
Зноскі
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- 1 2 Databáze Vojenského historického archivu Праверана 28 чэрвеня 2022.
- ↑ Legie 100 Праверана 25 снежня 2022.
- ↑ Webhosting banan.cz, domény | Stránka nenalezena Архівавана 17 снежня 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фердынанд Чатлаш