Ферамоны (грэч. φέρω — «несці» грэч. ορμόνη — «падахвочваць, выклікаць») — зборная назва рэчываў — прадуктаў знешняй сакрэцыі, што выдзяляюцца некаторымі відамі жывёл і забяспечваюць хімічную камунікацыю паміж асобінамі аднаго віду. Фэрамоны — біялагічныя маркеры ўласнага віду, лятучыя хемасігналы, кіраўнікі нейраэндакрыннымі паводніцкімі рэакцыямі, працэсамі развіцця, а таксама шматлікімі працэсамі, звязанымі з сацыяльнымі паводзінамі і размнажэннем.
Фэрамоны мадыфікуюць паводзіны, фізіялагічны і эмацыйны стан ці метабалізм іншых асобін таго ж віду. Як правіла, фэрамоны прадукуюцца спецыялізаванымі залозамі.
Спасылкі
- Pherobase. База даных па ферамонам насякомых.
- The Pherolist. Спіс палавых ферамонаў і атрактантаў матылькоў.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.