Фенікс | |
---|---|
| |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Агенор |
Маці | Тэлефаса |
Браты і сёстры | Кадм, Кілік і Еўропа |
Жонка | Alphesiboea[d], Перымеда[d] і Cassiopeia[d] |
Дзеці | Адоніс, Phineus[d], Peirus[d], Астыпалея, Carme[d], Thasus[d] і Цэфей |
Фе́нікс або Фо́йнікс або Фойнік (стар.-грэч.: Φοῖνιξ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] заснавальнік Фінікіі (фінікійскага царства).
Апісанне
Паводле Гамера, бацька Еўропы[2]. Паводле паэта Асія, быў жанаты з Перымедай, іх дочкі Астыпалея і Еўропа[3]. Па найбольш распаўсюджанай версіі, Фенікс — сын цара Агенора[4] і Тэлефасы (або Дамно), брат Еўропы, Кадма і Кілікса[5] (або сын Бела, дзядзька Кадма[6]). Бацька Адоніса (паводле Гесіёда[7]). Жонка Касіяпея, дачка Карма[8].
Паводле Псеўда-Апаладора, сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы, брат Кадма, Кіліка і Еўропы. Пасля выкрадання Еўропы Зеўсам, Агенор адправіў сыноў на яе пошукі. Пераканаўшыся ў немагчымасці знайсці сястру, браты аселі ў розных краінах, заснаваўшы царскія дынастыі. Фенікс, пасяліўся ў Фінікіі[9]. Або адправіўся ў Афрыку і застаўся там, з-за чаго афрыканцы завуцца пунійцамі[10].
Зноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.560, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.82
- ↑ Гамер. Іліяда XIV 321
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады VII 4, 1
- ↑ Еўрыпід. Фрыкс 2, фр.819 Наўк
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 14, 4
- ↑ Нон. Дзеянні Дыяніса III 301
- ↑ Гесіёд. Пералік жанчын, фр.139 М.-У.
- ↑ Антанін Ліберал. Метамарфозы 40, 1
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 1, 1
- ↑ Гігін. Міфы 178