Фенрыр | |
---|---|
шведск.: Fenrir | |
Міфалогія | германа-скандынаўская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол[1] |
Бацька | Локі[1] |
Маці | Ангрбода[1] |
Браты і сёстры | Ёрмунганд, Хель, Нарві, Валі і Слейпнір |
Дзеці | Sköll[d] і Hati Hróðvitnisson[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фенрыр (стар.-сканд.: Fenrir, Fenrisúlfr, Hróðvitnir) — у германа-скандынаўскай міфалогіі велізарны воўк, дзіця Локі і волаткі Ангрбоды[2].
Вораг багоў Фенрыр (Жудасны воўк) быў другім з дзяцей Локі. Першапачаткова багі палічылі яго недастаткова небяспечным і дазволілі жыць у Асгардзе. Воўк вырас сярод асаў і стаў настолькі вялікі і жудасны, што карміць яго адважваўся толькі Цюр, бог вайсковай адвагі. Каб засцерагчы сябе, асы вырашылі скаваць Фенрыра ланцугом, але магутны воўк лёгка рваў самыя моцныя ланцугі (Ледзінг і Дромі). У рэшце рэшт асам хітрасцю ўсё ж удалося скаваць Фенрыра чароўным ланцугом Глейпнір, якую гномы зрабілі з шуму каціных крокаў, жаночай барады, каранёў гор, мядзведжых жыл (у старажытнасці сухажыллям прыпісвалі ўласцівасці нерваў), рыбінага дыхання і птушынай сліны. Усяго гэтага больш няма ў свеце. Глейпнір была тонкая і мяккая, як шоўк. Але, каб воўк дазволіў надзець на сябе гэты ланцуг, Цюру прыйшлося ўкласці руку яму ў пашчу ў знак адсутнасці злых намераў. Калі Фенрыр не змог вызваліцца, ён адкусіў руку Цюра. Асы прыкавалі Фенрыра да скалы глыбока пад зямлёй і ўваткнулі меч паміж яго сківіцамі.
Ручка (мяча) уперлася пад язык, а лязо — у паднябенне. І так распірае меч яму сківіцу. Дзіка ён вые, і бяжыць сліна з яго пашчы ракою, што клічацца Вон. І так ён будзе ляжаць, пакуль не прыйдзе канец свету.
У дзень Рагнарока, згодна з прадраканнем Вёльвы, Фенрыр разарве свае кайданы (паводле «Старэйшай Эды»). У фінале бітвы Фенрыр заб’е Одзіна, а за свайго бацьку адпомсціць Відар — старажытнаскандынаўскі бог помсты і бязмоўя, сын Одзіна і веліканшы Грыд.
Нягледзячы на гэта прароцтва, асы не забілі Фенрыра, таму што «так шанавалі багі сваё свяцілішча і свой прытулак, што не хацелі апаганьваць іх крывёю ваўка».
Зноскі
- 1 2 3 Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 178. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9
- ↑ Большой энциклопедический словарь / Под ред. А. М. Прохорова. — СПб.: Норинт, 1998. — 1456 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-160-2, ISBN 5-7711-0004-8.