Фенол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменнеГідраксібензол, Карбалавая кіслата
Традыцыйныя назвыФенол
Хім. формулаC6H5OH
Эмпірычная формулаC6H6O
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.)бясколерныя крышталі
Малярная маса94,11 г/моль
Шчыльнасць1,07 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення40,8 °C
Тэмпература кіпення181,84 °C
Тэмпература ўспышкі79 (у зачыненым тыглі); 85 (у адкрытым) °C
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.)2,35 Дж/(моль·К)
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.)-162,944 кДж/моль
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе6,5 г/100 мл
Структура
Гібрыдызацыяsp2
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS108-95-2
PubChem996
Рэг. нумар EINECS203-632-7
SMILES
RTECSSJ3325000
ChemSpider971
Бяспека
Таксічнасцьатрутны

Фенол (гідроксібензол, стар. Карболавая кіслата), C6H5OH — араматычнае хімічнае злучэнне, найпрасцейшы прадстаўнік класа фенолаў.

Бясколерныя ігольчастыя крышталі, якія ружавеюць на паветры ў выніку акіслення, што прыводзіць да ўтварэння афарбаваных рэчываў. Мае спецыфічны пах гуашы. Растваральны ў вадзе (6 г на 100 г вады), у растворах шчолачаў, у спірце, у бензоле, у ацэтоне. Слабая кіслата, утварае солі — феналяты. Тэмпература плаўлення 40,8 °C, тэмпература кіпення 181,8 °C.

Фенолы — слабыя кіслоты. Блізкасць бензольнага кольца ўзмацняе палярнасць групы ОН, што дазваляе выдзяляць з яго вадарод у выглядзе пратона. Спірты, у якіх група OH прымацавана да вугляроднага ланцугу, з’яўляюцца нейтральнымі злучэннямі.

Атрыманне

Фенол атрымліваюць раскладаннем гідрапераксіду кумолу, дэкарбаксіліраваннем бензойнай кіслаты, гідролізам хлорбензолу і іншымі метадамі.

Сусветная вытворчасць фенолу на 2006 год складае 8,3 млн тон у год.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці фенола-альдэгідных смол, капралактаму, пестыцыдаў, лекавых сродкаў і інш.

5 % раствор у вадзе — антысептык, шырока ўжываецца ў медыцыне.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.