Фенантрэн
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формулаC₁₄H₁₀
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS85-01-8
PubChem995
Рэг. нумар EINECS201-581-5
SMILES
ChemSpider970

Фенантрэ́н[1] — трыцыклічны араматычны вуглевадарод, C14H10.

Бясколерныя крышталі. Малекулярная маса 178,2. Тэмпература плаўлення 101 °C, тэмпература кіпення 340 °C. Не раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле, бензоле, хлараформе, воцатнай кіслаце. Па хімічным уласцівасцям падобны да нафталіну. Растворы флуарэсцыруюць блакітным колерам.

Атрыманне і выкарыстанне

У прыродзе фенантрэн сустракаецца ў выглядзе вытворных — алкалоіды групы марфіну, некаторыя тэрпены. Звычайна фенантрэн вылучаюць з ацэтыленавай фракцыі каменнавугальнай смалы.

Фенантрэн выкарыстоўваецца ў якасці стабілізатара выбуховых рэчываў, кампанента дымавых саставаў і растваральнікаў.

Шкоднае ўздзеянне

Працяглае фенантрэна на арганізм вядзе да зніжэння ўзроўню гемаглабіну ў крыві і развіццю лейкацытозу.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.