Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Краіна | |
Штаб-кватэра | Мінск, пр. Пераможцаў 20, корп. 3 |
Тып арганізацыі | федэрацыя хакея[d] |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Віктаравіч Багдановіч |
Генеральны сакратар | Яраслаў Заўгародні |
Заснаванне | |
Заснаванне | 6 сакавіка 1992 года |
Член у | |
hockey.by |
Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З’яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 годзе. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 года.
Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах.
12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 года Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.[1][2][3]
Кіраўнікі
Старшыні Прэзідыума Федэрацыі хакея Беларускай ССР
- Пруднікаў (1959—1961);
- Яўген Кірылавіч Анкуда (1961—1992);
Прэзідэнты Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь
- Яўген Кірылавіч Анкуда (6 сакавіка 1992 — 14 верасня 1993 года);
- Леў Якаўлевіч Кантаровіч (14 верасня 1993 — 2 снежня 1997 года);
- Юрый Фёдаравіч Бародзіч (2 снежня 1997 — 27 лістапада 2001 года);
- Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў (27 лістапада 2001 — 21 студзеня 2010 года);
- Уладзімір Іосіфавіч Швабоўскі (в. а. 21 студзеня 2010 — 18 сакавіка 2010 года);
- Яўген Мікалаевіч Ворсін (18 сакавіка 2010 — 22 кастрычніка 2014 года);
- Ігар Анатольевіч Рачкоўскі (22 кастрычніка 2014 года — 20 мая 2017 года);
- Сямён Барысавіч Шапіра (20 мая 2017 — 28 чэрвеня 2018 года);
- Генадзь Генадзевіч Савілаў (28 чэрвеня 2018 — 26 жніўня 2020 года);
- Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (9 верасня 2020 — 10 верасня 2021 года);
- Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (з 8 кастрычніка 2021).
Ганаровы старшыня ФХРБ
8 верасня 2021 года Міжнародная федэрацыя хакею на лёдзе дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава на 5 год: па выніках дзесяцімесячнага расследавання было ўсталявана, што ён дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды[4].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Предложен новый логотип Федерации хоккея Беларуси(недаступная спасылка). Проект Marketing.by (13 марта 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2015. Праверана 15 лістапада 2017.
- ↑ Утвержден новый логотип Федерации хоккея Беларуси . Белорусское телеграфное агентство (28 апреля 2015).
- ↑ Утвержден новый логотип ФХРБ(недаступная спасылка). Федерация хоккея республики Беларусь (28 апреля 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 15 лістапада 2017.
- ↑ Дзмітрыя Баскава дыскваліфікавалі на пяць гадоў . Наша Ніва (8 верасня 2021). Праверана 8 верасня 2021.