Федэральны канцлер | |
---|---|
ням.: Bundeskanzler | |
Пасаду займае Олаф Шольц з 8 снежня 2021 | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Яго Эксцэленцыя |
Афіцыйная рэзідэнцыя | German Chancellery in Berlin[d] |
Прызначаецца | Федэральны прэзідэнт Германіі |
Пасада з’явілася | 1949 |
Сайт | bundeskanzlerin.de |
Федэральны канцлер Германіі (ням.: Bundeskanzler(in)), таксама часта скарачаецца да проста Канцлер (ням.: Kanzler(in)), а часам транскрыбуецца Бундэсканцлер — кіраўнік ураду Германіі. Прызначае міністраў, а таксама вызначае асновы палітыкі ўраду. Фактычна гэта пасада з найбольшым палітычным уплывам, але згодна з пратаколам яна займае чацвёртае месца пасля прэзідэнта краіны, прэзідэнта Бундэсрата і прэзідэнта Бундэстага.
Спіс канцлераў Германіі з 1949 года (у дужках час знаходжання на пасадзе):
- Конрад Адэнаўэр (1949—1963)
- Людвіг Эрхард (1963—1966)
- Курт Георг Кізінгер (1966—1969)
- Вілі Брант (1969—1974)
- Гельмут Шміт (1974—1982)
- Гельмут Коль (1982—1998)
- Герхард Шродэр (1998—2005)
- Ангела Меркель (2005—2021)
- Олаф Шольц (з 2021 года)
Гл. таксама
- Спіс канцлераў Германіі
- Ведамства федэральнага канцлера Германіі
- Рэйхсканцлер
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.