Федэральны Сход
Расійскай Федэрацыі

руск.: Федеральное Собрание Российской Федерации

Выява лагатыпа
Парламенцкая сістэма двухпалатная

Палаты

Савет Федэрацыі

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Іванаўна Матвіенка
--- выбраны 21 верасня 2011

Дзяржаўная Дума

Старшыня Дзяржаўнай Думы Сяргей Яўгенавіч Нарышкін
--- з партыі Адзіная Расія
--- выбраны 21 снежня 2011

Структура
Дэпутатаў 620
(у т.л.: 170 у Савеце Федэрацыі,
450 у Дзярждуме)

Палітычныя групы (фракцыі) У Дзяржаўнай Думе:
ЕР
КПРФ
ЛДПР
СР
У Савеце Федэрацыі: фракцый няма[1]
Дата заснавання 1993
Апошнія выбары Савет Федэрацыі:
12 снежня 1993
Дзяржаўная Дума:
18 верасня 2016
Дзяржава
Зала пасяджэнняў Масква:
вул. Вялікая Дзмітраўка, дом 26
вул. Ахвотны рад, дом 1
Вэб-сайт www.gov.ru

Федэральны Сход Расійскай Федэрацыіпарламент Расіі, вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган (згодна з артыкулам 94 Канстытуцыі РФ). Статус Федэральнага Сходу вызначаны ў главе 5 Канстытуцыі Расіі.

Канстытуцыйны статус

Згодна з артыкулам 95 Канстытуцыі Расіі функцыі і паўнамоцтвы Федэральнага сходу размеркаваны паміж дзвюма палатамі — Дзяржаўнай Думай (ніжняя палата) і Саветам Федэрацыі (верхняя палата).

Федэральны сход з’яўляецца пастаянна дзеючым органам (артыкул 99 Канстытуцыі РФ).

Абедзве палаты могуць збірацца сумесна для заслухоўвання пасланняў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, пасланняў Канстытуцыйнага суда РФ, выступаў кіраўнікоў замежных дзяржаў (артыкул 100 Канстытуцыі РФ).

Структура

Федэральны сход складаецца з двух палат: Дзяржаўнай Думы (ніжняя палата) і Савета Федэрацыі (верхняя палата).

Склад палат, як і прынцыпы іх камплектавання, розныя. Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў, якія абіраюцца ўсеагульным галасаваннем, а Савет Федэрацыі складаецца з двух прадстаўнікоў ад кожнага суб’екта Расійскай Федэрацыі: па адным ад прадстаўнічага і выканаўчага органаў дзяржаўнай улады. Законы Расійскай Федэрацыі прадугледжваюць 85 суб’ектаў, уключаючы ў іх спіс анексаваныя Расіяй украінскія Крым і Севастопаль; усяго ў Савеце Федэрацыі 170 членаў.

Адна і тая ж асоба не можа адначасова быць членам Савета Федэрацыі і дэпутатам Дзярждумы. Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі абіраецца на ўстаноўлены Канстытуцыяй тэрмін — 5 гадоў, а Савет Федэрацыі не мае ўстаноўленага тэрміну. Парадак фарміравання Савета Федэрацыі і працэдура абрання дэпутатаў Дзярждумы вызначаныя федэральнымі законамі.

Федэральны сход — адзіны парламенцкі орган, але гэта не значыць, што яго палаты дзейнічаюць разам ва ўсіх выпадках. Наадварот, Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі прадугледжвае, што Савет Федэрацыі і Дзяржаўная Дума засядаюць асобна. Палата можа збірацца разам толькі ў трох выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй:

  • Каб пачуць паведамленні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі;
  • Для праслухоўвання паведамленняў Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі;
  • Каб паслухаць выступленні кіраўнікоў замежных дзяржаў.

Выданні Федэральнага Сходу

  • «Парламентская газета»
  • Журнал «Российская Федерация сегодня»

Зноскі

  1. У Савеце Федэрацыі не дапушчаецца стварэнне фармалізаваных фракцый, парламенцкіх аб’яднанняў, а таксама арганізацыя і вядзенне любой дзейнасці ў інтарэсах палітычных партый. Гл. Рэгламент Савета Федэрацыі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.