Феафіл III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Patriarch Irineos[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | святар, святар | ||||||
Нараджэнне |
4 красавіка 1952 (72 гады) |
||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патрыярх Феафіл III (свецкае імя Ілія Янапулас; 4 красавіка 1952, Грэцыя) — епіскап Іерусалімскай Праваслаўнай царквы і з 22 лістапада 2005 года яе Патрыярх.
Біяграфія
Па нацыянальнасці грэк. У дванаццацігадовым узросце, ён пераехаў у Ерусалім і пасяліўся як паслушнік ў братэрстве Святога Гроба. З 1964 па 1970 год вучыўся ў патрыяршай школе. Манаскі пострыг прыняў у чэрвені 1970 года ад патрыярха Іерусалімскага Венядзікта I.
У 1975 годзе ён быў пасланы на радзіму, у Грэцыю, каб паступіць на багаслоўскі факультэт Афінскага універсітэта. Пасля заканчэння вучобы ў 1978 годзе быў узведзены ў манаскі сан архімандрыта. У 1981 годзе ён паступае ва ўніверсітэт у Дарэме (Вялікабрытанія), вучобу ў якім завяршае ў 1986 годзе. Пасля вяртання ў Ерусалім два гады выконваў абавязкі старшыні па знешніх сувязях пры патрыярхаце.
22 лістапада 2005 года быў выбраны Патрыархам Іерусалімскім[1].