Фашы́зм (па-італьянску: fascismo) у вузкім сэнсе — палітычны рух у Італіі першай паловы XX стагоддзя, які ўзначальвалася Беніта Мусаліні. Пазней фашызмам сталі зваць любыя праявы таталітарызму ў спалучэнні з ідэяй нацыянальнай кансалідацыі або расавай выключнасці.

Фашызм у сучасным разуменні

Фашызм у сучасным разуменні — дзяржаўны лад, заснаваны на ідэі вяршэнства дзяржавы над нацыяй, аб'яднання народа вакол ідэі нацыянальнага выратавання, дэлегаванне шырокіх, а часта і надзвычайных паўнамоцтваў улады. Адпаведна, гэта першым чынам моцны дзяржаўны апарат, сфарміраваны па ідэалагічнай і палітычнай прыкмеце, цвёрдая або ваенная дысцыпліна. Фашызм можна таксама тлумачыць як форму папулісцкага ультранацыяналізму, заснаванага на звароце да мінулага, яго рамантызацыі і ідэалізацыі.

Ідэя перавагі дзяржаўнага, расавага на асабістым і індывідуальным — адна з базавых ідэй фашызму. Для фашызму характэрна моцнае імкненне да «аднастайнасці» і «нацыянальнай кансалідацыі»; адгэтуль паходзіць нетрывальнасць фашыстаў да любога іншадумства, а таксама да нацыянальных, рэлігійных і іншых меншасцей.

Слова «фашысты» зараз часцей за ўсё асацыюецца з нямецкімі нацыянал-сацыялістамі, хоць сябе яны фашыстамі ніколі не звалі. Гэта не зусім правільнае ўжыванне назвы пачалося з «піўнога путчу» 1923 годзе, калі амерыканскія газеты назвалі путчыстаў «баварскімі фашыстамі», праводзячы паралелі з дзяржаўным пераваротам, ажыццяўлёным Мусаліні ў Італіі ў 1922 годзе. Гэтая назва, асабліва ў краінах былога СССР, больш за ўсё асацыюецца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, распачаўшымі Другую сусветную вайну, іх зверствамі, цынізмам і катаваннямі, якія на шмат вякоў застануцца ў памяці народаў як твар фашызму.

Прыкметы фашызму

Фашызм звычайна характарызуецца наступнымі рысамі:

  1. Спрыяе моцнай нацыянальная кансалідацыі: узвышае дзяржаву над асобай, асабліва ў выглядзе перавагі самога дзяржаўнага апарата і зліцці народа з ім.
  2. Грунтуе сваю ўладу на адзіным лідару, правадыру.
  3. Выкарыстае гвалт і сучасныя палітычныя тэхналогіі прапаганды і цэнзуры з мэтай падаўлення палітычных апанентаў.
  4. Выступае за строгую эканамічную і сацыяльную рэгламентацыю.
  5. Гуртуе вытворчасць у карпаратыўныя блокі.
  6. Праводзіць палітыку татальнага кантролю над грамадствам.

Тым не менш, фашысцкім рэжымам часам атрымліваецца дабіцца сур'ёзных поспехаў у эканоміцы і ваеннай сферы.

Трэба адрозніваць фашызм ад нацызму, ідэі якога выраслі з ідэалогіі італьянскага фашызму. Калі фашызм абвяшчае ідэю нацыянальнай кансалідацыі, то нацызм грунтуецца на палітыцы расавай выключнасці.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.