Фатхі Башага | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе | ||||||
Пераемнік | Усама Хамада | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Фаіз Сарадж | ||||||
Папярэднік | Халід Ахмад Мазэн | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Фаіз Сарадж | ||||||
Папярэднік | Абдусалам Ашур | ||||||
Пераемнік | Халід Ахмад Мазэн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 жніўня 1962 (61 год) |
||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык, дзяржаўны служачы | ||||||
Гады службы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фатхі Алі Абдул Салам Башага (араб. فتحي علي عبد السلام باشآغا; нар. 20 жніўня 1962, Місурата, Каралеўства Лівія) — міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі. У студзені 2022 года прызначаны кіраўніком Кабінета міністраў, што вымусіла яго ўступіць у канфлікт з Абдэлем Дбэйбе.
Біяграфія
Башага нарадзіўся 20 жніўня 1962 года[1] ў горадзе Місурата, Каралеўства Лівія[2]. Мае турэцкае паходжанне[3].
У 1984 годзе скончыў авіяцыйны каледж Місураты, а ў наступным годзе стаў лётным трэнерам, спецыялізаваўся на знішчальніках. Прапрацаваўшы амаль дзесяць гадоў трэнерам, у 1993 годзе ён пакінуў ваенна-паветраныя сілы, а потым стварыў камерцыйную фірму[1].
З пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе далучыўся да паўстанцаў. У 2012 годзе стаў членам скандальнай групоўкі Саветы шуры Місураты, удзельнічаў у некаторых вайсковых аперацыях. У 2013 годзе балаціраваўся на пост міністра абаронаў, але не змог атрымаць гэтую пасаду[4].
У 2014 годзе Башагу абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад горада Місурата. У 2015 годзе ён быў прызначаны старшынёй Савета абароны і нацыянальнай бяспекі ўрада Аль-Вефак. У 2016 годзе Башага знаходзіўся ў парламенцкім камітэце па палітычным дыялогу. У кастрычніку 2018 года кіраўніцтва УНЗ на чале з прэм’ерам Фаізам Сараджам прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў[5]. На сваім пасту Башага спрабаваў стварыць прафесійныя паліцэйскія сілы для Лівіі і рэарганізаваць групы апаўчэнцаў, якія належалі УНЗ.[6][7].
28 жніўня 2020 года Башага быў зняты з пасады міністра ўнутраных спраў з-за пратэстаў у Трыпалі[8]. Аднак ужо 3 верасня быў адноўлены[9].
У сакавіку 2021 года заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах[10].
20 лютага 2022 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Башагу прэм’ер-міністрам замест Абдэля Дбэйбе. Апошні адхіляе гэтае прызначэнне[11]. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт[12]. 16 мая 2023 года Башага страціў сваю пасаду кіраўніка Урад нацыянальнай стабільнасці[13].
Зноскі
- 1 2 https://monitoring.bbc.co.uk/product/c200k11n
- ↑ https://www.al-monitor.com/pulse/originals/2020/08/libya-serraj-bashagha-tripoli-gna-hafter.html
- ↑ Tastekin, Fehim. Are Libyan Turks Ankara's Trojan horse? (26 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 15 September 2019.
- ↑ https://www.afrigatenews.net/article/من-هو-باشاغا-مرشح-وزارة-الداخلية-بحكومة-الوفاق/
- ↑ http://alwasat.ly/news/libya/222500
- ↑ Wehrey, Frederic (19 March 2019). A Minister, a General, & the Militias: Libya's Shifting Balance of Power. The New York Review of Books.
- ↑ Zaptia, Sami (16 February 2019). Bashagha recognises Haftar's role. Libya Herald.
- ↑ Influential Libyan interior minister suspended amid protests. Reuters. Published 28 August 2020.
- ↑ Libyan interior minister restored to post after talks. Reuters. Published 3 September 2020.
- ↑ Libye: «La seule compétition acceptable doit être démocratique»
- ↑ "Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield". Reuters. 10 February 2022. Праверана 10 February 2022.
- ↑ Zaptia, Sami (8 June 2022). "Bashagha government is to resume its work from the city of Sirte". Libya Herald. Праверана 28 August 2022.
- ↑ Libya parliament suspends rival eastern-based PM Bashagha (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 31 мая 2023.