Фасетачныя вочы страказы

Фасе́тачныя вочы (фр.: facette—«грань»), таксама склада́ныя вочы — складаныя органы зроку многіх членістаногіх: насякомых, ракападобных, некаторых мнаганожак.

Складаюцца з вялікай колькасці асобных, ізаляваных праслойкамі пігменту, простых вочак — аматыдыяў, рагавічная лінза якіх мае выгляд выпуклага шасцігранніка — фасеткі (адсюль назва). Вачэй звычайна адна пара. У дарослых асобін колькасць фасетак у складаным воку можа быць велізарнай: у пакаёвай мухі — да 4000 фасетак, у некаторых жукоў і стракоз — да 25000. Мяркуюць, што вочы насякомых могуць успрымаць колер.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с. ISBN 978-985-03-1367-6.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.