Фарысеі — адна з трох старажытнаяўрэйскіх рэлігійна-палітычных плыняў (сект), якая ўзнікла ў эпоху росквіту дынастыі Макавеяў (каля 150 да н.э.).

Фарысеі выражалі інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў насельніцтва і аказвалі вялікі ўплыў на народныя масы, а часам і ўзначальвалі народныя паўстанні супраць рымскага панавання ў I ст. да н.э. Сваім заняткам яны лічылі тлумачэнне і выкладанне біблейскіх законаў, таму іх называлі яшчэ кніжнікамі. Фарысеі вялі строга пурытанскі вобраз жыцця і карысталіся папулярнасцю ў народзе. У пытаннях унутранай палітыкі фарысеі заўсёды былі на баку народных нізоў і выступалі супраць памкненняў пануючага класа. Паколькі іх лозунгам было сцверджанне: «Закон для народа, а не народ для закона», народ ім давяраў і быў паслядоўнікам іх веравучэння, бо яны прызнавалі абавязковасць захавання ўсіх пастаноў старадаўніх законавучыцеляў і ўсіх старадаўніх народных звычаяў. На гістарычную арэну фарысеі выступілі ў часы жыцця іўдзейскага князя-першасвяшчэнніка Іаана Гіркана (каля 140 да н.э.). У канцы I ст. да н.э. у часы панавання Ірада Вялікага іх палітычная дзейнасць у грамадскім жыцці Іўдзеі спынілася, і ўсю сваю далейшую дзейнасць яны сканцэнтравалі на даследаванні рэлігійнага закону, працягваючы захоўваць уплыў у народных масах[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 176. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 176. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.