Фантан | |
Фантан Трытона | |
---|---|
Fontana del Tritone | |
41°54′13″ пн. ш. 12°29′18″ у. д. | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | Рым, П'яцца Барберыні |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Скульптар | Джавані Ларэнца Берніні |
Архітэктар | Джавані Ларэнца Берніні |
Будаўніцтва | 1642—1643 гады |
Матэрыял | мармур і траверцін |
Стан | існуючы фантан |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фантан Трытона — фантан у Рыме, створаны Джавані Ларэнца Берніні.
Гэты фантан размешчаны на П'яцца Барберыні, недалёка ад Палацца Барберыні. Фантан быў зроблены ў 1642 годзе па замове папы Урбана VIII (Барберыні) неўзабаве пасля завяршэння будаўніцтва палацца.
Пастамент фантана ўтвараюць 4 дэльфіна, на кончыках хвастоў якіх размяшчаецца велізарная ракавіна. На расчыненых створках гэтай ракавіны знаходзіцца статуя Трытона, сына бога Пасейдона. Трытон выдувае з ракавіны струмень вады, якая напаўняе чару фантана. Між дэльфінамі размешчаны выявы герба сям'і Барберыні, папскай тыяры.
На гэтай жа плошчы знаходзіцца іншая праца Берніні - Фантан пчол.
Галерэя
Літаратура
- Sergio Delli, “Le fontane di Roma”, Schwarz & Meyer Ed., Roma, 1985
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фантан Трытона
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.