Фане́ра — ліставы драўляны слаісты матэрыял, атрыманы склейваннем трох і болей слаёў шпоны з узаемна перпендыкулярным напрамкам валокнаў драўніны ў сумежных лістах.
Фанеру вырабляюць з бярозы, вольхі, буку, елкі, хвоі, ясеню і інш. Склейванне выконваюць сінтэтычнымі (фенолфармальдэгіднымі, карбаміднымі і інш.) і прыроднымі (альбумінавымі, казеінавымі і інш.) клеямі.
Фанеры ўласцівы вялікая механічная трываласць, адносна невялікая шчыльнасць, значная меншая ў параўнанні з драўнінай анізатропнасць, магчымасць вытворчасці лістоў вялікай плошчы і памераў.
Выдзяляюцца паводле ўласцівасцей:
- бакелітавая (водаўстойлівая),
- дэкаратыўная,
- прафіляваная,
- вогнеўстойлівая,
- арміраваная
і інш.
Выкарыстанне
Фанера выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, вытворчасці мэблі, авія- і суднабудаўніцтве, радыёэлектроніцы, вытворчасці тары і інш.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 316—317. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
- Черкасов И. К. Фанера Архівавана 16 ліпеня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фанера
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.