Факультэт эканомікі і менеджменту | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт | |
Дэкан | Алена Уладзіміраўна Петрычэнка |
Адрас | Рэспубліка Беларусь, Мінск, Партызанскі праспект, 26 |
fm.bseu.by/be/ |
Факультэт эканомікі і менеджменту — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
У 1933 годзе быў заснаваны планава-эканамічны факультэт у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі. У 1969 годзе — падзелены на два факультэты: факультэт эканомікі прамысловасці і факультэт планавання народнай гаспадаркі. З 1973 года абодва факультэты аб’яднаны ў адзіны планава-эканамічны. З 1991 года — факультэт эканомікі і кіравання вытворчасцю (пастанова Вучонага савета інстытута ад 26.03.1991). З 1992 года факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (загад рэктара ад 13.03.1992 № 68). З 1 студзеня 2018 года — факультэт эканомікі і менеджменту (загад рэктара ад 04.01.2018 № 3-А).
Кафедры
- эканомікі прамысловых прадпрыемстваў,
- арганізацыі і кіравання,
- эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК,
- эканомікі прыродакарыстання,
- нацыянальный эканомікі і дзяржаўнага кіравання.
Спецыяльнасці
- «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (спецыялізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», «Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве АПК», «Эканоміка прыродакарыстання», «Эканоміка працы»);
- «Нацыянальная эканоміка»;
- «Дзяржаўнае кіраванне»;
- «Менеджмент» (напрамак «Менеджмент (інавацыйны)»)
- «Менеджмент» (напрамак «Менеджмент (сацыяльна-адміністрацыйны)») (спецыялізацыя «Кіраванне персаналам»).
Дэканы
У перыяд функцыянавання завочнага планава-эканамічнага факультэта
- Ядвіга Аляксандраўна Язвінская;
- Мікалай Андрэевіч Лісіцын (1955—?);
- Сяргей Пятровіч Бялько.
Дзённы, а ў наступстве аб’яднаны, планава-эканамічны факультэт
- Яўген Герасімавіч Зонтаў;
- Мікалай Сцяпанавіч Мартыновіч (1974—?);
- Аляксандр Іванавіч Рудэнка;
- Аляксандр Іванавіч Ярцаў.
Факультэт менеджменту
- Сяргей Пятровіч Бялько (1992—1998);
- Леанід Піліпавіч Догіль (1998—2003);
- Валянціна Аляксандраўна Сімховіч (2003—2016);
- Алена Уладзіміраўна Петрычэнка (з 2016).
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.