Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Англійская назва | Faculty of Applied Mathematics and Computer Science |
Заснаваны | 1970 |
Дэкан | Аляксандр Міхайлавіч Недзьведзь |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, Незалежнасці 4 |
fpmi.bsu.by |
Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ — факультэт Беларускага джяржаўнага ўніверсітэта, пачаў дзейнічаць у 1970 годзе, на сённяшні момант знаходзіцца ў будынку галоўнага корпуса БДУ і рыхтуе спецыялістаў па шасці спецыяльнасцях: інфарматыка, прыкладная матэматыка, эканамічная кібернетыка, актуарная матэматыка, камп’ютарная бяспека, прыкладная інфарматыка.
Гісторыя
Факультэт быў адкрыты ў адпаведнасці з загадам рэктара ўніверсітэта А. Н. Сеўчанкі і пачаў сваю дзейнасць 1 красавіка 1970 года на базе трох кафедраў: вылічальнай матэматыкі, прыкладной матэматыкі, дыференцыяльных ураўненняў. Спачатку факультэт называўся факультэт прыкладной матэматыкі і толькі ў 1993 годзе атрымаў сучасную назву.
Структура
На факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі працуе 11 кафедраў і 7 дзяржбюджэтных навукова-даследчых лабараторый, акрамя гэтага пад навуковым кіраўніцтвам кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу даных пры факультэце працуе Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, а таксама Навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання» БДУ.
Кафедры
- Кафедра вылічальнай матэматыкі
- Кафедра метадаў аптымальнага кіравання
- Кафедра матэматычнай фізікі
- Кафедра вышэйшай матэматыкі
- Кафедра матэматычнага забеспячэння аўтаматызаваных сістэм кіравання
- Кафедра матэматычнага забеспячэння электронна-вылічальных машын
- Кафедра інфармацыйнага і праграмна-матэматычнага забеспячэння аўтаматызаваных вытворчасцей
- Кафедра тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі
- Кафедра дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі
- Кафедра матэматычнага мадэлявання і аналізу даных
- Кафедра тэхналогіі праграмавання
Навукова-даследчыя лабараторыі
- Прыкладнага імавернаснага аналізу
- Матэматычнага мадэлявання ў электроніцы
- Даследаванні аперацый у інфармацыйных тэхналогіях
- Матэматычнай фізікі
- Інтэлектуальных інфармацыйных сістэм
- Матэматычнага забеспячэння радыяцыйнага экалагічнага маніторынгу
- Аналітычных і лікавых метадаў аналізу і сінтэзу дынамічных сістэм
На базе ФПМІ створаныя і працуюць у цесным супрацоўніцтве з ім Установы БДУ: Адмысловы факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій, Факультэт падвышэння кваліфікацыі па прыкладной матэматыцы і ЭВМ, Нацыянальны НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання, Цэнтр інтэлектуальных камп’ютарных сістэм.
Вучэбныя лабараторыі
Спецыяльнасці факультэта
- інфарматыка
- прыкладная матэматыка
- камп’ютарная бяспека
- актуарная матэматыка
- эканамічная кібернетыка
- прыкладная інфарматыка
Дэканы ФПМІ
- Член-карэспандэнт АН БССР, прафесар Яўген Аляксеевіч Іваноў (1970—1981)
- Прафесар Віктар Іванавіч Карзюк (1981—1996)
- Дацэнт Павел Аляксеевіч Мандрык (1996—2019)
- Прафесар Аляксандр Міхайлавіч Недзьведзь (з 2020)[1]
Зноскі
- ↑ Деканом факультета прикладной математики и информатики назначен профессор, доктор технических наук, НЕДЗЬВЕДЬ Александр Михайлович (руск.)(недаступная спасылка). ФПМИ БГУ (17 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 18 лютага 2020.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт ФПМІ БДУ
- Неафіцыйны сайт ФПМІ БДУ Архівавана 25 снежня 2021.
- — Супольнасць ФПМІ БДУ ў LiveJournal