Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 2008 |
Дэкан | Уладзімір Віктаравіч Махнач |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9 |
fpk.bsu.by |
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — структурнае падраздзяленне Інстытута дадатковай адукацыі БДУ.
Створаны ў 2008 годзе ў структуры Інстытута журналістыкі БДУ. Факультэт ажыццяўляў павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. Дэканам з’яўлялася дацэнт Ганна Іванаўна Басава.
У ліпені 2018 г. факультэт атрымаў самастойны статус у сувязі з пашырэннем дзейнасці, накіраванай на ўзаемадзеянне з асноўнымі факультэтамі БДУ і развіццё міжнародных адукацыйных праграм у галіне дадатковай адукацыі дарослых. Узначаліла факультэт дацэнт Наталля Уладзіміраўна Манцурава.
Асобным напрамкам работы факультэта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў БДУ, для якіх распрацоўваюцца і праводзяцца праграмы ў галіне педагогікі, сучасных адукацыйных тэхналогій, менеджменту якасці, выхаваўчай работы, англійскай мовы.
Дэканы
- 2008—2018 — Ганна Іванаўна Басава
- 2018—2023 — Наталля Уладзіміраўна Манцурава
- З ліпеня 2023 года — Уладзімір Віктаравіч Махнач