Факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Заснаваны 1947
Дэкан Уладзімір Уладзіміравіч Гусараў

Факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Гісторыя

Факультэт заснаваны ў 1947 годзе. Выбітнымі выпускнікамі факультэта з’яўляюцца А. М. Калінін і А. М. Ісачэнка.

Спецыяльнасці

У цяперашні час факультэт вядзе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па трох спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі, такіх як: «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі), «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (скарочаны тэрмін навучання, вочная і завочная формы атрымання адукацыi, «тэхнічнае забеспячэнне меліярацыйных і водагаспадарчых работ» (вочная форма атрымання адукацыі). На другой ступені вышэйшай адукацыі падрыхтоўка вядзецца па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» (вочная і завочная формы атрымання адукацыі) з прысваеннем кваліфікацыі «магістр тэхнічных навук».

Асаблівая ўвага на факультэце надаецца паглыбленай практыка-арыентаванай падрыхтоўцы спецыялістаў. Студэнты праходзяць практыку ў вучэбна-вытворчай майстэрні і на навучальным палігоне, на машынабудаўнічых, рамонтных і сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Працуючы ў складзе механізаваных атрадаў, студэнты факультэта займаюць прызавыя месцы ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Выпускнікі факультэта размяркоўваюцца для працы ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, арганізацыі тэхнічнага сэрвісу, навукова-даследчыя інстытуты, праектныя арганізацыі, машынавыпрабавальныя станцыі.

Кафедры

У склад факультэта ўваходзяць шэсць кафедраў, аснашчаных сучасным абсталяваннем, вучэбны палігон, вучэбна-вытворчая майстэрня і дыягнастычная станцыя аўтамабіляў. На факультэце працуе высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, з якіх 8 дактароў навук, прафесараў, 39 кандыдатаў навук. На факультэце навучаюцца 788 студэнтаў[1].

Дэканы

  • Аляксандр Мацвеевіч Конанаў (1952—1954)
  • Ігар Міхайлавіч Афанасаў (1957—1965)
  • Ігар Міхайлавіч Афанасаў (1971—1975)
  • Міхаіл Пракопавіч Савуноў (1981—1984)
  • Уладзімір Уладзіміравіч Гусараў

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.