Фай
Выява
Матэрыял шоўк[1], хімічныя валокны[1], blend[d][1] і бавоўна[1]
Метад вырабу палатно[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Францыя або Англія, каля 1760—1765. Фрагмент шаўковай тканіны простага перапляцення (фай) з дадатковым шаўковым і металічным утковым узорам з нітак і аздабленнем металічнымі карункамі.

Фай[2] (фр.: faille) — шаўковая тканіна рэпсавага перапляцення, утвораная з параўнальна тонкіх нітак асновы (аргансін 20—26 дэн) і таўсцейшага ўтка (трам 26-32 дэн), які дадаткова пракідывается па дзве ніткі ў кожны зеў, з-за чаго і атрымліваецца характэрны для рэпсу рубчык. Была вядомая таксама пад назвамі пу-дэ-суа (фр.: Poult-de-soie) і фр.: gros-grain; у апошнім выпадку часта мелася на ўвазе тканіна з баваўняным утком. Выпускаўся аднатонным.

Віды

  • Файдэшын (фр.: faille de Chine — літаральна «кітайскі фай») — высокагатунковая разнавіднасць фая[3], звычайна жоўта-карычневых адценняў, названая па месцы вытворчасці.
  • Фай-дэ-франсэ («французскі фай») — адценняў сіняга колеру.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Tortora P. G., Merkel R. S. faille // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 209.
  2. Лазука 2015, с. 160.
  3. Слоўнік Ушакова.

Літаратура

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015.  170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Ганешин С. А., Менделеев Д. И. Фай, шелковая ткань // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  • Фай // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 3.
  • Кирсанова Р. М. Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / Ред.: Морозова Т. Г., Синюков В. Д. — М.: Большая Рос. энциклопедия, 1995. — С. 289. — ISBN 5-85270-144-0.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.