Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі
Дата нараджэння 1856[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1930[1][2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр графіка
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фадзей Уладзіслававіч Дмахоўскі (18581930) — беларускі жывапісец, педагог.

Біяграфія

Паходзіць са старога шляхецкага роду Бомбаль-Дмахоўскіх. Нарадзіўся на Піншчыне. Вучыўся ў 18731877 гадах у Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, у Кракаве ў Я. Матэйкі. У 1907 годзе разам з беларускім мастаком Апалінарыем Гараўскім выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу. З 1920 г. асістэнт факультэта мастацтваў у Вільні, выкладаў малюнак.

Пахаваны на могілках Роса ў Вільне.

Творчасць

Прысяга князя

Пісаў кампазіцыі на гістарычныя тэмы i пейзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтар серыі малюнкаў гербаў беларускіх гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публікаваўся ў пачатку 20 стагоддзя ў віленскіх часопісах «Kwartalnik Litewski» («Квартальнік літоўскі»), «Litwa i Ruś» («Літва i Русь»). Вядомы яго графічная серыя партрэтаў польскіх каралёў (Леха, Крака, Мешкі II, Пяста i інш.), гістарычных асоб (Т. Касцюшкі, Напалеона), дзеячаў культуры (А. Міцкевіча і інш.).

Зноскі

  1. 1 2 Tadeusz Jan Dmochowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Tadeusz Jan Dmochowski // MAK

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.