Факультэт міжнародных адносін | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Англійская назва | Faculty of International Relations |
Заснаваны | 1995 |
Дэкан | Алена Анатольеўна Дастанка |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск |
fir.bsu.by |
Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у наступных накірунках: міжнародныя адносіны, міжнароднае права, сусветная эканоміка, менеджмент са спецыялізацыяй менеджмент у сферы міжнароднага турызму, мытная справа, лінгвакраіназнаўства, сучасныя замежныя мовы, культуралогія.
Гісторыя
У 1992 годзе на гістарычным факультэце БДУ была створана кафедра міжнародных адносін, а на юрыдычным факультэце — кафедра міжнароднага права. 1 кастрычніка 1995 года на іх аснове сфарміраваны факультэт міжнародных адносін. 1 снежня таго ж года на факультэце створаны кафедры міжнародных эканамічных адносін, англійскай мовы (з 2001 года падзелена на дзве: гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцей) і рамана-германскіх моў, 1 верасня 1996 года да іх дадаліся кафедра ўсходніх моў і кафедра дыпламатычнай і консульскай службы. У кастрычніку 1998 года створана кафедра міжнароднага турызму, а ў жніўні 2000 года — кафедра мытнай справы і кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права, а з верасня ў склад факультэта ўключана кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай. У 2004 годзе падчас рэарганізацыі Міжнароднага гуманітарнага інстытута БДУ ў склад факультэта міжнародных адносін увайшлі кафедры сацыяльна-гуманітарных навук, культуралогіі і сучасных замежных моў (у складзе факультэта да сакавіка 2009 года, калі першая была расфарміравана, а астатнія дзве ўвайшлі ў склад гуманітарнага факультэта)[1].
У канцы 2003 года на базе кафедры ўсходніх моў факультэта быў адкрыты Рэспубліканскі цэнтр кітаязнаўства «Іерогліф»[1] (з 2006 года інстытут імя Канфуцыя. У 2009 годзе пры факультэце адкрыты Цэнтр карэезнаўства.
Структура
Кафедры
- міжнародных адносін
- дыпламатычнай і консульскай службы
- міжнароднага права
- міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права
- міжнародных эканамічных адносін
- міжнароднага турызму
- мытнай справы
- усходніх моў
- англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей
- англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей
- германскіх моў
- раманскіх моў
- тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай
Цэнтры і лабараторыі
- Цэнтр міжнародных даследаванняў
- Інфармацыйна-аналітычны цэнтр
- Лабараторыя інфарматыкі
- Кабінет тэхнічных сродкаў навучання
Міжнароднае супрацоўніцтва
Факультэт міжнародных адносін БДУ ажыццяўляе сумесныя навуковыя і навучальныя праекты з наступнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі[2]:
- Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (універсітэт) Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі
- Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў
- Інстытут правоў чалавека і гуманітарнага права імя Р. Валенберга, Лундскі ўніверсітэт (Швецыя)
- Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (Расія)
- Інстытут міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (Украіна)
- Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт (Арменія)
- Акадэмія экспарту зямлі Бадэн-Вюртэмберг (Германія)
- Талінскі тэхнічны ўніверсітэт (Эстонія)
- Балтыйская міжнародная акадэмія (Латвія)
- Інстытут міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў КНР
- Інстытут Т. М. С. Ассера (Нідэрланды)
- Міжнародны інстытут па ўніфікацыі прыватнага права (УНІДРУА)
- Універсітэт г. Каіра (Егіпет)
- Універсітэт Васэда (Японія)
- Універсітэт г. Чхунбук (Рэспубліка Карэя)
- Інстытут міжнародных даследаванняў Вроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча)
- Інстытут міжнародных адносін і паліталогіі Віленскага ўніверсітэта (Літва)
- Універсітэт Міколаса Ромерыса (Літва)
- Універсітэт імя Мацея Бела (Славакія)
- Браціслаўскі ўніверсітэт імя Каменіюс (Славакія)
- Пултуская гуманітарная акадэмія імя А. Гейштора (Польшча)
- Жэнеўскі цэнтр па дэмакратычным кантролі за ўзброенымі сіламі (Швейцарыя)
Кожны год у замежных часопісах і навуковых зборніках выдаецца звыш ста навуковых прац выкладчыкаў факультэта. На навуковых канферэнцыях супрацоўнікі факультэта робяць у год каля 150 дакладаў, з іх добрую палову — за мяжой. Міжнародная канферэнцыя «Беларусь у сучасным свеце» стала традыцыйнай[2].
Дэканы
- Аляксандр Віктаравіч Шарапа (1995—2008)
- Віктар Генадзьевіч Шадурскі (2008—2021)
- Алена Анатольеўна Дастанка (з 2021)
Зноскі
- 1 2 Гісторыя ФМА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2009. Праверана 29 студзеня 2012.
- 1 2 Міжнароднае супрацоўніцтва на факультэце міжнародных адносін(недаступная спасылка)
Літаратура
- А. Мінаўка. Беларускі Дзяржаўны Універсітэт: Агульнае мовазнаўства. Мн., 1999