Узда
ФК Узда.jpg
Заснаваны 2014
Горад Узда, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 900
Галоўны трэнер Ягор Раманенка
2022 14 месца ў дывізіёне Мінскай вобласці Другой лігі

«Узда» — беларускі футбольны клуб з горада Узда. У 2021—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У 2000-я каманда выступала ў чэмпіянаце вобласці пад назвай «Аўтамабіліст», займала месца ў асноўным у сярэдзіне турнірнай табліцы. У 2011 годзе, пасля гадавой адсутнасці, каманда вярнулася ў чэмпіянат вобласці пад назвай «Беліта-Вітэкс». Дзякуючы спонсарству аднайменнага прадпрыемства, каманда ў 2012 і 2013 гадах стала чэмпіёнам Мінскай вобласці, а ў 2014 годзе заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў укамплектаваны ў асноўным вопытнымі ігракамі, яна амаль не мела мясцовых выхаванцаў[1]. «Беліта-Вітэкс» доўгі час змагалася за выхад у Першую лігу, аднак скончыла сезон на 4-м месцы.

У 2015 годзе, нягледзячы на прапанову атрымаць месца ў Першай лізе замест «Мінска-2», які спыніў існаванне, каманда засталася ў Другой лізе і паставіла сабе мэты выйграць турнір. У чэрвені 2015 года, пасля спынення супрацоўніцтва з кампаніяй «Беліта-Вітэкс», каманда атрымала назву «Узда»[2]. Па выніках сезона 2015 «Узда», якая доўгі час была лідарам, заняла другое месца і атрымала права на ўдзел у Першай лізе.

У пачатку 2016 года ўдзел «Узды» ў Першай лізе доўгі час быў пад пытаннем, бо камандзе трэба было знайсці значныя сродкі для выступлення. У сакавіку каманда абвясціла аб тым, што выступіць у Першай лізе[3], аднак у выніку не была дапушчана з-за невыканання патрабаванняў па інфраструктуры стадыёна, і пазней адмовілася і ад удзелу ў Другой лізе[4][5]. У маі было абвешчана, што каманда ў новым складзе выступіць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе ў 2016 годзе яна заняла 9-е месца з 12.

У красавіку 2017 года стала вядома пра вяртанне «Узды» ў склад удзельнікаў Другой лігі[6]. Сезон 2017 каманда скончыла на 9 месцы, у наступным сезоне наблізілася да лідараў, аднак не змагла змагацца за выхад у Першую лігу, скончыўшы сезон на пятым радку табліцы. У сезоне 2019 «Узда» выступала нестабільна — часам набірала ачкі з лідарамі, але пры гэтым магла саступаць аўтсайдарам; у выніку каманда заняла сёмае месца.

У лютым 2020 года «Узда» адмовілася ад удзелу ў Другой лізе ў новым сезоне[7] і правяла яго ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Узда» зноў далучылася да Другой лігі, дзе здолела выйсці ў плэй-оф і саступіла там у 1/8 фіналу «Маларыце» (0:2, 1:5). У 2022 годзе каманда ўжо выступала значна горш, была аўтсайдарам дывізіёна Мінскай вобласці.

У сакавіку 2023 года стала вядома, што «Узда» не згуляе ў Другой лізе ў сезоне 2023[8].

Папярэднія назвы

  • да 2009: «Аўтамабіліст»
  • 2011—2015: «Беліта-Вітэкс»
  • з 2015: «Узда»

Эмблемы

Стадыён

Гульні праводзіць на гарадскім стадыёне Узды, а некаторыя матчы на стадыёне «Беліта-Вітэкс» у вёсцы Цеплень.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2002Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)720731027–4024
2003Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)61882843–3626
2004Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)524115858–4838
2005Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)522112949–3235
2006Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А21474342–3025
Фінальны этап21473437–2724
2007Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б518102645–3232
Фінальны этап1020122659–4638
2009Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)8261131251–5336
2011Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)426153864–2848
2012Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)126212393–2865
2013Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)124185168–2659
2014Другая — Б (Д3)222153469–33481/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап414183338–2027
2015Другая — Б (Д3)118126047–13421/32 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап214274325–1725 Выхад у Першую лігу
2016Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4)922921132–3729Адмова і пераход у Д4
2017Другая (Д3)926941347–63311/32 фіналу
2018Другая (Д3)5281441064–46461/16 фіналу
2019Другая (Д3)7281431172–57451/32 фіналу
2020Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б51673631–3424
2021Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3)218122461−27381/16 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3)410011–2
Другая — плэй-оф (Д3)9-1620021–7
2022Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3)714211117−6471/128 фіналу
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3)1420020–6
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 4—2—2, розніца мячоў 19–10.
  • 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 14–16.

Галоўныя трэнеры

  • Кірыл Дземенкавец (2014)
  • Аляксей Пінчук (2014—2019)
  • Ягор Раманенка (з 2021)

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.