Сянно
Горад Сянно, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Галоўны трэнер Сяргей Галынчык
Чэмпіянат Другая ліга
2023 5 месца ў Віцебскім дывізіёне

«Сянно» — беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Сянно Віцебскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, дзе выступаў даволі паспяхова. Некаторы час выступаў пад назвамі «Будаўнік» і «Камунальнік». «Сянно» некалькі разоў прымала ўдзел у Кубку Беларусі: у сезоне 2016/17, перайграўшы ў 1/32 фіналу мінскі «Прамень» з лікам 3:0, «Сянно» з мінімальным лікам (0:1) саступіла ў 1/16 фіналу наваполацкаму «Нафтану». У розыгрышы 2017/18 клуб саступіў у першым кваліфікацыйным раўндзе «СМІаўтатрансу» з лікам 0:1.

У 2021 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, дзе здолеў выйсці ў плэй-оф і саступіў у 1/8 фіналу, а таксама прыняў удзел у розыгрышы Кубка Беларусі. У 2022 годзе «Сянно» ўжо было аўтсайдарам у Віцебскім дывізіёне.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)2
2011Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)41683530–2127
2012Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)31693438–1830
2013Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)31492339–2129
2014Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)31473437–1824
2015Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)114101341–1531
2016Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група Б (Д4)112101149–14311/16 фіналуВыхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4)21044213–916
2017Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4)21272333–23231/64 фіналуВыхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4)31482436–1926
2018Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4)61234519–2713
2019Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4)314100426–2330Выхад у плэй-оф
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4)20112–4
2020Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4)41042426–2314
2021Другая — Віцебскі дывізіён — Захад (Д3)11062220–12201/32 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3)21063118–1221
Другая — плэй-оф (Д3)9-1620020–12
2022Другая — Віцебскі дывізіён (Д3)918121524–6551/64 фіналу
2023Другая — Віцебскі дывізіён (Д3)51884659–30281/64 фіналу

Крыніцы

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.