Стумбрас | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Futbolo klubas "Stumbras" | ||
Заснаваны | 2013 | ||
Расфарміраваны | 2019 | ||
Горад | Каўнас, Літва | ||
Стадыён |
Стадыён НФА, Каўнас Умяшчальнасць: 500 |
||
Галоўны трэнер | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Стумбрас» (літ.: Futbolo klubas „Stumbras“) — былы літоўскі футбольны клуб з Каўнасa. У 2015—2019 гадах выступаў у A Лізе.
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 2013 годзе на базе Нацыянальнай футбольнай акадэміі, якая была створана ў 2006 годзе пры падтрымцы УЕФА. За два гады «Стумбрас» здолеў падняцца ў А Лігу, дзе стаў займаць месцы ў сярэдзіне табліцы. У 2017 годзе клуб стаў уладальнікам Кубка Літвы.
У сезоне 2019 «Стумбрас» атрымаў хатнія перамогі над лідарамі чэмпіянату — «Жальгірысам» і «Судувай». Аднак, пазней у клуба пачаліся фінансавыя праблемы, з-за якіх у чэрвені ён не быў дапушчаны да ўдзелу ў Лізе Еўропы, а ў ліпені быў выключаны з А Лігі і спыніў існаванне[1]. У застаўшыхся матчах «Стумбрасу» было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3.
Дасягненні
Нацыянальныя
- А Ліга
- 4 месца (1): 2018
- Першая ліга
- Пераможца (1): 2014
- Кубак Літвы
- Пераможца (1): 2017
- Фіналіст (1): 2018
- Суперкубак Літвы
- Пераможца (0):
- Фіналіст (1): 2018
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат Літвы
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2013 | Другая — зона Поўдзень (Д3) | 2 | 24 | 17 | 4 | 3 | 79–32 | 55 | Выхад у Першую лігу |
2014 | Першая (Д2) | 1 | 31 | 19 | 7 | 5 | 73–29 | 64 | Выхад у A Лігу |
2015 | A Ліга (Д1) | 7 | 36 | 11 | 8 | 17 | 51–74 | 41 | |
2016 | A Ліга (Д1) | 5 | 33 | 8 | 9 | 16 | 43–63 | 33 | |
2017 | A Ліга (Д1) | 7 | 28 | 4 | 10 | 14 | 23–42 | 22 | |
Пераходныя матчы1 | 2 | 2 | 0 | 0 | 5–1 | ||||
2018 | A Ліга (Д1) | 4 | 33 | 15 | 6 | 12 | 45–35 | 51 | |
2019 | A Ліга (Д1) | 8 | 28 | 4 | 3 | 21 | 12–60 | 15 | Расфарміраваны |
- 1 Пераходныя матчы за месца ў A Лізе супраць «Бангі», другой каманды Першай лігі 2017 (2:1, 3:0).
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (літ.)
- Старонка на сайце alyga.lt (літ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.