Спецыя | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | «Spezia Calcio» | ||
Мянушкі | «Aquilotti» («Арляты») | ||
Заснаваны | 1906 | ||
Горад | Спецыя | ||
Стадыён |
«Альберта Піка» Умяшчальнасць: «10000» |
||
Уладальнік | Габрыэле Вольпі[d] | ||
Прэзідэнт | Філіп Рэймонд Платэк | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Серыя B | ||
2022/23 | ▼ 17 месца ў Серыі A | ||
Сайт | speziacalcio.com (італ.) (англ.) | ||
|
«Спе́цыя» (італ.: Spezia Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Спецыя правінцыі Лігурыі. Заснаваны 10 кастрычніка 1906 года. У сезоне 2020—2021 гадоў клуб упершыню ў сваёй гісторыі дамогся права на ўдзел у спаборніцтве Серыі А. Большую частку сваёй гісторыі «Спецыя» праводзіла ў трэцім ці чацвертым дывізіёнах.
Гісторыя
Футбольная дружына была заснавана ў 1906 годзе. Аднак клуб пачаў выступаць у футбольных лігах толькі ў 1917 годзе, дэбютаваўшы ў рэгіянальнай лізе. У 1926 годзе клуб выступаў ужо ў Другім дывізіёне, а потым нават прасунуўся ў Першы дывізіён, які на той час быў другім паводле сістэмы дывізіёнаў італьянскага футбола. У 1929 годзе «Спецыя» атрымала перамогу ў Першым дывізіёне, аднак чэмпіянат быў перафарматаваны і ліга стала трэцяй паводле сістэмы дывізіёнаў Італіі, таму каманда засталася на другім узроўні, выступаючы ў Серыі Б. У сезоне 1929—1930 гадоў клуб дэбютаваў у першым сезоне новаўтворанай Серыі B і змяніў назву на «Спецыя». На гэтым узроўні дружына заставалася да свайго паніжэння ў 1935 годзе, але хутка каманда вярнулася ў Серыю B у сезон 1936—1937 гадоў.
У 1944 годзе з прычыны набліжэння фронту Другой сусветнай вайны італьянская федэрацыя футбола прыняла рашэнне падзяліць найвышэйшую лігу на рэгіянальныя групы. Каманда «Спецыі», у тым ліку ўкамплектаваная з пажарнікаў, была ўключана ў групу Эміліі-Раманьі. «Спецыя» перамагла ў сваёй групе і трапіла ў паўфінал, дзе сустракалася з «Сузарай», «Карпі» і «Модэнай». Гэты раўнд таксама стаў пераможным для клуба, які атрымаў перамогі ў пяці з шасці згуляных матчаў і атрымаў паразу толькі ад «Карпі». Далей «Спецыю» чакала «Балоння», і першы матч дружыны павінен быў прайсці ў гасцях. Матч, згуляны ў Балонні, быў прыпынены праз інцыдэнт, выкліканы заўзятарамі гаспадароў пасля таго, як госці адкрылі лік. У выніку «Спецыя» атрымала перамогу з лікам 2:0. Матч у адказ, які павінен быў адбыцца ў Спецыі, спачатку быў перанесены ў Карпі праз бамбаванне горада з боку саюзнікаў у гэты перыяд, а пасля быў увогуле адменены праз пратэсты старшыні «Балонні» Рэната Даль’Ары, таму «Спецыя» была дапушчаная да фінальнага раўнду без правядзення гульні ў адказ.
У фінале, які праходзіў у Мілане, акрамя «Спецыі» таксама ўдзельнічалі «Венецыя» і «Тарына». 9 ліпеня 1944 года быў згуляны першы матч паміж «Спецыяй» і «Венецыяй», які скончыўся з лікам 1:1. 16 ліпеня «Спецыя» сустрэлася ў матчы супраць «Тарына», у якой на той час выступаў выбітны нападнік Сільвіа Піёла. Матч скончыўся эпічнай перамогай «Спецыі» з лікам 2:1. Пасля трэцяга матчу, у якім «Тарына» абыйграць «Венецыю» з лікам 5:2, «Спецыя» была абвешчана чэмпіёнам. Тым не менш, сама федэрацыя доўгі час не прызнавала розыгрыш 1944 года афіцыйным праз скарочаны фармат і вайну, якая актыўна праходзіла ў той час на тэрыторыі краіны. Толькі ў 2002 годзе афіцыйна скудэта клуба было афіцыйна пацверджана.
2000-я гады адзначыліся вяртаннем у серыю ў 2006 годзе, банкруцтвам і адраджэннем, клуб здолеў зноў зацвердзіцца ў якасці звычайнай каманды серыі C. У 2020 годзе, роўна праз 100 гадоў пасля свайго першага выступу на вышэйшым узроўні, «Спецыя» нарэшце вярнулася ў Серыю А ў якасці пераможцы плэй-оф за права выхада ў Серыю A. Забяспечыла сабе другі тэрмін у Серыі А на сезон 2021/22[1].
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|