Славія Мазыр
ФК Славія Мазыр (2014).png
Поўная назва КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 5353
Дырэктар Андрэй Васілец
Галоўны трэнер Іван Біёнчык
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Славія» — беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 гады выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

У пачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб — «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала адным з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сезон 2021 пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў Вышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сезона вынікі пагоршыліся, і пасля няўдалай серыі (чатыры паражэнні запар) у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнерам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі. У пачатку 2023 года клуб сабраў добры склад, што дазволіла на працягу сезона знаходзіцца ў верхняй палове табліцы і часамі прэтэндаваць на бронзу, аднак у выніку «Славія» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце з 15.

Эмблемы

Папярэднія назвы

  • 1987—1994: «Палессе»
  • 1995—1997: МВКЦ
  • 1998—2005: «Славія»
  • 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
  • 2007: «Мазыр»
  • з 2008: «Славія-Мазыр»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на сакавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1 Расія Бр Аляксей Казлоў 1999
22 Беларусь Бр Яўген Іваненка 1995
34 Беларусь Бр Арцём Сарока 1992
2 Беларусь Аб Аляксандр Чыж 1997
4 Беларусь Аб Данііл Пруднік 2004
12 Беларусь Аб Аляксей Іваноў 1997
15 Беларусь Аб Андрэй Шамрук 1994
27 Беларусь Аб Павел Чыкіда (капітан) 1995
31 Беларусь Аб Андрэй Залескі 1991
93 Расія Аб Георгій Бугулаў 1993
Беларусь Аб Уладзіслаў Хамутоўскі 2006
5 Беларусь ПА Сяргей Ціханоўскі 1990
6 Малдова ПА Крысціян Дрос 1998
9 Украіна ПА Аляксандр Бацішчаў 1991
11 Беларусь ПА Юлій Кузняцоў 2003
Паз. Імя Нар.
13 Беларусь ПА Уладзіслаў Полаз 2001
14 Беларусь ПА Сяргей Сазончык 2000
17 Беларусь ПА Павел Катляроў 2004
21 Кыргызстан ПА Эрмек Кенжэбаеў 2003
49 Беларусь ПА Аляксандр Джыгера 1996
59 Беларусь ПА Мікалай Рабых 2001
88 Беларусь ПА Кірыл Кірыленка 2000
Беларусь ПА Аляксандр Раманаў 2006
Беларусь ПА Данііл Цык 2005
7 Беларусь Нап Раман Грыбоўскі 1995
8 Беларусь Нап Уладзіслаў Ложкін 2002
20 Беларусь Нап Іван Грудзько 2004
30 Беларусь Нап Андрэй Салавей 1994
Беларусь Нап Мікіта Якімовіч 2006

Ігракі ў арэндзе

Паз. Імя Нар.
16 Беларусь Бр Даніла Сокал (у «Белшыне» да снежня 2024 года) 2001
Беларусь Нап Даніла Слесарчук (у «Лідзе» да снежня 2024 года) 2001

Рэзервовы склад

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Арцём Крэнт 2005
Беларусь Бр Станіслаў Марціновіч 2005
Беларусь Бр Сяргей Паграноўскі 2004
Беларусь Бр Іван Уласаў 2004
Беларусь Аб Дзмітрый Браім 2002
Беларусь Аб Міхаіл Віткоўскі 2004
Беларусь Аб Аляксандр Мішчанка 2005
Беларусь Аб Максім Патапаў 2003
Беларусь Аб Ілья Рабешка 2002
Беларусь Аб Аляксей Тупік 2004
Беларусь Аб Віктар Цясёлкін 2003
Беларусь Аб Андрэй Чупін 2001
Беларусь ПА Уладзіслаў Андрасовіч 2003
Беларусь ПА Максім Бокараў 2003
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Юрый Васіленка 2004
Беларусь ПА Аляксандр Галавачоў 2005
Беларусь ПА Аляксандр Дыгун 2001
Беларусь ПА Мікіта Мадзяр 2004
Беларусь ПА Іван Мазуркевіч 2005
Беларусь ПА Яраслаў Піскун 2003
Беларусь ПА Аляксандр Рафаловіч 2000
Беларусь ПА Уладзіслаў Савіцкі 2004
Беларусь ПА Дзяніс Тарасенка 2004
Беларусь Нап Дзмітрый Аўрамчук 2003
Беларусь Нап Мікіта Жулега 2004
Беларусь Нап Уладзіслаў Карабун 2003
Беларусь Нап Аляксей Судзянкоў 2005

Трэнерскі штаб

  • Беларусь Іван Біёнчык (нар. 1985) — галоўны трэнер
  • Беларусь Ігар Кунаш (нар. 1977) — трэнер
  • Беларусь Максім Сухавееў (нар. 1979) — трэнер
  • Беларусь Дзмітрый Тарасевіч (нар. 1988) — трэнер
  • Беларусь Антон Амельчанка (нар. 1985) — трэнер брамнікаў
  • Беларусь Дзмітрый Турчын (нар. 1988) — галоўны трэнер дубля

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)71556418–22161/32 фіналу
1992/93Другая (Д2)230225354–14491/32 фіналу
1993/94Другая (Д2)228195448–18431/16 фіналу
1994/95Другая (Д2)1302433106–1751Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
1995Першая (Д1)215113144–936Пераможца
1996Першая (Д1)130244264–17761/8 фіналу
1997Першая (Д1)6301271139–3043Чвэрцьфінал
1998Вышэйшая (Д1)628129741–3645ФіналістЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)230205574–2565Пераможца
2000Вышэйшая (Д1)130235278–2574Фіналіст
2001Вышэйшая (Д1)726135849–2744Чвэрцьфінал
2002Вышэйшая (Д1)1126661438–61241/8 фіналу
2003Вышэйшая (Д1)1430671729–64251/16 фіналу
2004Вышэйшая (Д1)1230941732–51311/8 фіналу
2005Вышэйшая (Д1)1426251914–60111/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2006Першая (Д2)4261110544–24431/16 фіналу
2007Першая (Д2)1326461626–44181/16 фіналу
2008Першая (Д2)1326651533–62231/16 фіналу
2009Першая (Д2)1327[upper-alpha 1]581423–41231/8 фіналу
2010Першая (Д2)9301071333–44371/16 фіналу
2011Першая (Д2)130225353–15711/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2012Вышэйшая (Д1)1030761722–58271/8 фіналу
2013Вышэйшая (Д1)1232581924–47231/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2014Першая (Д2)230186655–38601/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2015Вышэйшая (Д1)1026751433–50261/8 фіналу
2016Вышэйшая (Д1)1030981333–49351/8 фіналу
2017Вышэйшая (Д1)1530481826–50201/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2018Першая (Д2)128217069–13701/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2019Вышэйшая (Д1)8301071335–4037Паўфінал
2020Вышэйшая (Д1)9301091141–49391/8 фіналу
2021Вышэйшая (Д1)1430881442–50321/8 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 2]21101–0
2022Вышэйшая (Д1)10301071342–4637Паўфінал
2023Вышэйшая (Д1)7281171032–30401/8 фіналу
  1. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2021.

Міжнародныя кубкі

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд Ісландыя Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Малдова Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3
2 к/р Грэцыя Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд Грузія Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р Ізраіль Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Фарэрскія астравы ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0
2 к/р Славакія Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2

Неафіцыйныя турніры

Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Расія Зборная клубаў Расіі 2:5
Латвія Сконта 1:2
Туркменістан Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Расія Спартак (Масква) 1:3
Таджыкістан Варзоб 1:1
Літва Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры

  • Анатоль Усенка (пачатак 1990-х)
  • Анатоль Юрэвіч (1993 — люты 1997)
  • Аляксандр Бубноў (1997 — красавік 1998)
  • Аляксандр Кузняцоў (1998—2000)
  • Улада Петравіч (2000 — жнівень 2001)
  • Павел Раднёнак (жнівень 2001 — май 2002)
  • Аляксандр Пражнікаў (май 2002 — жнівень 2003)
  • Уладзімір Курнеў (жнівень 2003 — студзень 2004)
  • Андрэй Сасніцкі (студзень 2004 — жнівень 2005)
  • Аляксандр Белан (в. а. у жніўні 2005)
  • Іліе Карп (жнівень — снежань 2005)
  • Ігар Фралоў (2006)
  •  ?
  • Вячаслаў Шэўчык (2008)
  • Сяргей Ясінскі (снежань 2008 — чэрвень 2009)
  • Вячаслаў Шэўчык (чэрвень — жнівень 2009)
  • Віталь Паўлаў (жнівень — снежань 2009)
  • Юрый Малееў (2010 — студзень 2014)
  • Юрый Пунтус (студзень 2014 — лістапад 2017)
  • Міхаіл Марціновіч (студзень 2018 — кастрычнік 2022)
  • Іван Біёнчык (з кастрычніка 2022)

Крыніцы

  1. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Славіі». Праверана 22 студзеня 2024.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.