Сент-Эцьен | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Association Sportive Saint-Étienne Loire | ||
Заснаваны | 1901 | ||
Горад | Сент-Эцьен, Францыя | ||
Стадыён |
Жафруа Гішар Умяшчальнасць: 42 000 |
||
Прэзідэнт | Thomas Schmider[d][1], Бернар Каязо[d][2] і Ралан Рамее[d][3] | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Ліга 2 | ||
2022/23 | 8 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Сент-Эцьен» (фр.: AS Saint-Étienne) — французскі футбольны клуб з горада Сент-Эцьен. Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе. Праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Жафруа Гішар», які размешчаны ў межах горада.
«Сент-Эцьен» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі французскага футбола, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх французскіх клубаў, а таксама шэсць перамог у розыгрышы Кубка Францыі. Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клубамі мае назва Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клуб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клубам.
У клубе бліскалі такія зоркі міжнароднага футбола, як Эмэ Жаке, Жак Санціні, Ларан Блан і Мішэль Плаціні, амаль кожны з якіх прыцягваўся да французскай нацыянальнай зборнай у якасці іграка ці трэнера.
Гісторыя
Раннія гады
Гісторыя «Сент-Эцьена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супермаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэнне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Федэрацыі футбола Францыі на выкарыстанне таварных знакаў у назве каманд, клуб змяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасля зліцця з іншым мясцовым клубам «Stade Forézien Universitaire», змяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзідэнтам клуба быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».
У 1930 годзе нацыянальная федэрацыя футбола дазволіла клубам мець прафесійны статус. У 1933 годзе «зялёныя» таксама атрымалі прафесійны статус і змянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сент-Эцьен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сезона 1933/34 другое месца ў Паўднёвай групе. Клуб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сезоны, перш чым у сезоне 1938/39 дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатландскага спецыяліста Уільяма Дакворта, скончыўшы сезон на ганаровым чацвёртым месцы. Аднак развіць поспех не атрымалася з-за пачатку Другой сусветнай вайны.
Тытулы
- Чэмпіён Францыі: 10
- 1957, 1964, 1967, 1968, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1981
- Уладальнік Кубка Францыі: 6
- 1962, 1968, 1970, 1974, 1975, 1977
- Уладальнік Кубка лігі Францыі: 1
- 2013
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 6
- 1957, 1962, 1967, 1968, 1969
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|