Рэал Сасьедад | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Real Sociedad de Fútbol, S.A.D. | |||
Мянушкі | бела-сінія | |||
Заснаваны | 1909 | |||
Горад | Сан-Себасцьян, Іспанія | |||
Стадыён |
Анаэта Умяшчальнасць: 25 000 |
|||
Прэзідэнт | Хакін Аперыбай[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 4 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Рэал Сасьеда́д» (ісп.: Real Sociedad de Futbol) — іспанскі футбольны клуб з горада Сан-Себасцьян, прадстаўляе Краіну Баскаў. Заснаваны 7 верасня 1909 года, быў адным з заснавальнікаў Ла Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».
Найлепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я гады, калі клуб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» з Більбаа, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клуб быў запрошаны ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі і клуба «Ліверпул» Джон Олдрыдж.
«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартыўных секцыяў, як жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пелоту.
Гісторыя
Пачатак
Футбол з’явіўся ў Сан-Себасцьяне ў пачатку 1900-х гадоў дзякуючы намаганням студэнтаў і мігрантаў, якія вярнуліся з Вялікабрытаніі і прывезлі на радзіму гульню. У 1904 годзе яны ўтварылі ў San Sebastian Recreation Club. Клуб у 1905 годзе браў удзел у спаборніцтве на Кубак Іспаніі. У маі 1905 года быў утворны футбльны клуб «Сан-Себасцьян» як асобная структура клуба San Sebastian Recreation Club. У 1909 годзе кіраўніцтва новага клуба звярнуліся да арганізатараў Кубку Іспаніі аб рэгістрацыі клуба ў турніры, але дазвол не быў атрыманы з-за магчымасці блытаніны з клубам Club Ciclista de San Sebastian. Каб пазбегнуць гэтай сітуацыі клуб быў перайменаваны ў Sociedad de Futbol 7 верасня 1909 года. У 1910 годзе кароль Іспаніі Альфонса XIII, які выкарыстоўваў Сан-Себасцьян у якасці сваёй летняй рэзідэнцыі, надаў клуба сваё апекунства, дзякуючы чаму да назва была аздоблена словам «Рэал». У 1928 годзе «Рэал Сасьедад» быў у ліку заснавальнікаў Ла Лігі. У першым жа розыгрышу спаборніцтва клуб заняў выніковае чацвёртае месца, а яго ігрок Франсіска «Пака» Біенсабас стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату. Назва каманды было зменена на Donostia Club de Futbol у 1931 годзе разам са стварэннем Другой іспанскай рэспублікі, але была зменена назад на «Рэал Сасьедад» пасля сканчэння Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1939 годзе. Каманда ў цэлым вагаліся паміж Ла Лігай і Сегундай, толькі ў 1940-х гадах клуб сем разоў вылятаў і вяртаўся ў Прымеру. Прыкладна ў гэты ж час за каманду ў якасці брамніка гуляў скульптар Эдуарда Чылліда, пакуль траўма не паклала канец яго футбольнай кар’еры.
Поспехі 1980-х
Каманда заняла другое месца ў Ла Лізе ў першы раз у сезоне 1979/80, набраўшы 52 пунктаў. У той жа час пераможца чэмпіянату «Рэал» Мадрыд атрымаў 53 ачкі, а бронзавы прызёр «Спортынг Хіхон» адстаў ад басконскага клуба на 13 ачкоў. На наступны сезон «Рэал Сасьедад» стаў пераможцам чэмпіянату, атрымаўшы свой першы тытул і не дазволіўшы мадрыдскаму «Рэалу» чацвёрты раз запар стаць чэмпіёнам. Адобва клубы атрымалі па 45 ачкоў, але па розніцы мячоў клуб з Сан-Себасцьяна апярэдзіў сталічных ігракоў[1]. Кваліфікаваўшы такім чынам у розыгрыш Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў сезона 1981/82, «Рэал Сасьедад» быў выбіты ў першым раўндзе балгарскім клубам ЦСКА. Атрымаўшы паражэнне ў Балгарыі з лікам 1:0, у Іспаніі клубы галоў гэтак і не здолелі забіць[2].
Дасягненні
Чэмпіён Іспаніі (2):
- 1981, 1982
Уладальнік Кубка Іспаніі (3):
- 1909, 1987, 2020
Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1):
- 1982
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
- ↑ Spain 1980/81. RSSSF.com
- ↑ 1981/82 European Champions Clubs’ Cup. UEFA.com
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Рэал Сасьедад
- Афіцыйны сайт (ісп.)