РШВСМ-Алімпія
Заснаваны 1985
Расфарміраваны 2000
Горад Мінск, Беларусь
Чэмпіянат Другая ліга
2000 3 месца

ФК РШВСМ-Алімпія — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск.

Заснаваны ў 1985. На ўсім працягу існавання клуб прадстаўляў мінскую Акадэмію фізічнай культуры і іншыя футбольныя школы.

Да 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1995 выбыў у Трэцюю лігу, а пасля сезону 2000 каманда гуляла толькі ў юнацкіх спаборніцтвах.

Папярэднія назвы

  • 1985—1990: СКІФ
  • 1990—1992: СКІФ-РШВСМ
  • 1992—1995: АФВіС-РШВСМ
  • 1995: АФВіС
  • 1995—1999: АФВіС-РШВСМ
  • 2000: РШВСМ-Алімпія

Абрэвіятуры

  • СКІФ: Спартыўны Клуб Інстытута Фізкультуры
  • РШВСМ: Рэспубліканская Школа Вышэйшага Спартыўнага Майстэрства
  • АФВіС: Акадэмія Фізічнага Выхавання і Спорту

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Другая (Д2)61564519–19161/32 фінала
1992–93Другая (Д2)1330941737–49221/16 фінала
1993–94Другая (Д2)1428481620–4316
1994–95Другая (Д2)1530571829–7917 Вылет у Трэцюю лігу
1995Трэцяя-А (Д3)71033413–1712
1996Трэцяя-А (Д3)8281261028–3442
1997Трэцяя-А (Д3)1026941335–4831
1998Другая-А (Д3)1126741526–4025Змена назваў ліг
1999Другая-А (Д3)1024541520–4419
2000Другая-А (Д3)322105738–2635Выхад у фінальны этап
Фінальны этап314182423–1526Спыненне існавання
  • 1 Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.