Прыазёр’е Верхнядзвінск
ФК Прыазёр’е Верхнядзвінск.jpg
Заснаваны 2013
Расфарміраваны 2015
Горад Верхнядзвінск, Беларусь
Стадыён «Юбілейны»
Умяшчальнасць: 400
Галоўны трэнер Вячаслаў Богуш
Чэмпіянат Другая ліга
2015 19/20 месца

«Прыазёр’е» — былы беларускі футбольны клуб з горада Верхнядзвінск. У 2014—2015 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Каманда «Прыазёр’е» была заснавана ў 2013 годзе прадпрымальнікам Андрэем Чарняўскім як пераемніца каманды «Мёры», якая ў 2012 годзе выступала ў Другой лізе. «Прыазёр’е» захавала ігракоў і трэнерскі штаб «Мёраў», у 2013 годзе ўпэўнена перамагло ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці, а на наступны год заявілася ў Другую лігу. Заняўшы 17-е месца, у сезоне 2015 каманда выступіла горш і з жыткавіцкім ЮАС-ДЮСШ падзяліла апошні 20-ы радок. У сезоне 2016 года «Прыазёр’е» не заявілася ў Другую лігу і спыніла існаванне, замест яе ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці стала выступаць верхнядзвінская «Дзвіна-Барс».

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2013Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4)114111241–1534
2014Другая — А (Д3)922751037–43261/64 фіналу
Матчы за 17 месца11721105–4
2015Другая — А (Д3)1018131414–5961/32 фіналу
Матчы за 20 месца219/2021013–3
  • 1 Стыкавыя матчы супраць дзяржынскай «Лівадыі», якая заняла 9 месца ў групе Б (1:0, 4:4).
  • 2 Стыкавыя матчы супраць жыткавіцкага ЮАС-ДЮСШ, якое заняла 10 месца ў групе Б (0:3, 3:0 — абодва тэхнічныя вынікі).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.