Полацк
ФК Полацк.gif
Заснаваны 2004
Расфарміраваны 2013
Горад Полацк, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасць: 5000
Прэзідэнт Уладзімір Арэстаў
Галоўны трэнер Яраслаў Камарыцкі (в.а.)
Чэмпіянат Першая ліга
2013 16 месца

ФК Полацк — былы беларускі футбольны клуб з горада Полацк.

Гісторыя

У 19941996 у Трэцяй лізе выступаў полацкі клуб «Будаўнік», але ў сезоне 1996 ён быў выключаны з лігі і спыніў існаванне.

У 2004 быў заснаваны новы клуб — «Полацк», які праз два гады атрымаў месца ў Першай лізе.

2013

У пачатку сезону 2013 каманда адразу апынулася ў ніжняй палове табліцы. І калі спачатку полацкі клуб стабільна атрымліваў ачкі (у 4-м туры быў пераможаны будучы чэмпіён Першай лігі «Слуцк»), то пасля каманда апынулася ў зоне вылету.

У гэты ж час вельмі пагоршылася фінансавая сітуацыя ў клубе, з-за чаго «Полацк» пакінулі амаль усе ігракі і галоўны трэнер Аляксандр Трайдук, паставіўшы пад сумнеў далейшае выступленне ў Першай лізе. У выніку было выло вырашана ствараць новую каманду на аснове клуба «Полацкгаз», які выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. На пасаду галоўнага трэнера быў запрошаны вядомы спецыяліст Вячаслаў Акшаеў[1]. Але гэтыя планы не былі рэалізаваны, і ў выніку ў канцы жніўня «Полацк» зняўся з чэмпіянату[2].

Але трохі пазней было вырашана, што «Полацк» усё ж працягне ўдзел у Першай лізе[3]. Новая каманда была ўтворана галоўным чынам з футбалістаў «Полацкгаза», якія адначасова працягвалі выступаць у чэмпіянаце вобласці. Вячаслаў Акшаеў так і не стаў галоўным трэнерам, выканаўцам абавязкаў стаў ігрок новага складу Яраслаў Камарыцкі[4]. Новы аматарскі склад правёў у другой палове турніру 15 сустрэч, і ва ўсіх атрымаў паражэнні. У выніку «Полацк» заняў апошні радок і вылецеў з Першай лігі.

У сезоне 2014 «Полацк» не стаў удзельнічаць у Другой лізе. Футбалісты, якія выступалі за клуб у другой палове 2013 года, у большасці працягнулі гуляць у чэмпіянаце Віцебскай вобласці за «Полацкгаз», а футбольны клуб «Полацк» спыніў існаванне.

Папярэднія назвы

  • 1994—1995: «Будаўнік»
  • 1996: «Спартак»
  • 1996: «Будаўнік»
  • 2004—2013: «Полацк»

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994–95Трэцяя - Б (Д3)1222331618–559
1995Трэцяя - Б (Д3)131202108–422
1996Трэцяя - Б (Д3)Зняты пасля 10-га тура, усе матчы ануляваны
2004Другая (Д3)1024581122–33231/32 фінала
2005Другая (Д3)526145747–31471/8 фіналаАтрыманне месца ў Першай лізе
2006Першая (Д2)6261141136–41371/8 фінала
2007Першая (Д2)1126651526–49231/32 фінала
2008Першая (Д2)1226651520–36231/32 фінала
2009Першая (Д2)1226641629–46221/8 фінала
2010Першая (Д2)730912938–34391/16 фінала
2011Першая (Д2)1030981336–39351/16 фінала
2012Першая (Д2)1228751624–55261/16 фінала
2013Першая (Д2)1630242410–92101/8 фінала Вылет у Другую лігу,
спыненне існавання

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.