Партызан | |||
---|---|---|---|
Заснаваны | 2015 | ||
Горад | Салігорск, Беларусь | ||
Галоўны трэнер | Мікалай Мікалаевіч Януш | ||
Чэмпіянат | Другая ліга | ||
2023 | 1 месца | ||
|
«Партызан» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорск Мінскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Футбольны клуб быў заснаваны ў 2015 годзе. Выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, а ў пачатку 2021 года далучыўся да пашыранай Другой лігі. Тады ж на пасаду галоўнага трэнера быў запрошаны колішні ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі Мікалай Януш. Па выніках сезона 2021 «Партызан» заняў трэцяе месца ў Другой лізе, аднак адмовіўся ад пераходу ў Першую лігу.
У 2022 годзе «Партызан» зноў выступаў у Другой лізе, дзе на рэгіянальным этапе стаў найлепшым у зоне «Поўдзень» Мінскай вобласці, а ў фінальным этапе фінішаваў трэцім. Таксама клуб стаў фіналістам Кубка рэгіёнаў 2022, саступіўшы у фінальным матчы «Івацэвічам-ДЮСШ»[1].
У 2023 годзе ў Другой лізе «Партызан» спачатку стаў найлепшым у Мінскай вобласці, а затым заняў першае месца ў фінальным турніры, перамогшы ў матчы за першае месца мінскія «Крумкачы» (2:2, па пенальці 4:1).
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2021 | Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) | 1 | 20 | 15 | 3 | 2 | 65–13 | 48 | 1/16 фіналу | каманда адмовілася ад пераходу ў Першую лігу |
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) | 2 | 1 | 0 | 0 | 1 | 4–2 | ||||
Другая — плэй-оф (Д3) | 3 | 7 | 5 | 1 | 1 | 17–3 | ||||
2022 | Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) | 1 | 14 | 13 | 0 | 1 | 69–7 | 39 | 1/64 фіналу | каманда адмовілася ад пераходу ў Першую лігу |
Другая — Мінская вобласць — Матчы за 1—4 месцы (Д3) | 3 | 3 | 0 | 2 | 1 | 3–4 | ||||
Другая — плэй-оф (Д3) | 3 | 7 | 3 | 2 | 2 | 7–6 | ||||
2023 | Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) | 1 | 14 | 13 | 0 | 1 | 75–3 | 39 | 1/32 фіналу | |
Другая — Мінскі дывізіён — Фінальны этап (Д3) | 1 | 10 | 7 | 1 | 2 | 26–5 | 22 | |||
Другая — Фінальны этап — Група 3 (Д3) | 2 | 3 | 2 | 0 | 1 | 9–6 | 6 | |||
Другая — плэй-оф (Д3) | 1 | 5 | 2 | 2 | 1 | 6–4 | ||||
Трэнеры
- Ігар Даноўскі (2015—2021)
- Мікалай Януш (з 2021)
Крыніцы
- ↑ Футбол. "Ивацевичи"-ДЮСШ обыграли солигорский "Партизан" и завоевали Кубок Регионов-2022 (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 29 кастрычніка 2022.