Ньюэлс Олд Бойз | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Club Atlético Newell’s Old Boys | ||
Заснаваны | 3 лістапада 1903 | ||
Горад | Расарыа | ||
Стадыён |
Марсела Б’ельса Умяшчальнасць: 42 000 |
||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Прымера | ||
2023 | 14 месца | ||
Сайт | newellsoldboys.com.ar (ісп.) | ||
|
«Ньюэлс Олд Бойз» (ісп.: Club Atlético Newell’s Old Boys) — аргенцінскі футбольны клуб з горада Расарыа, гуляе ў Прымеры. Клуб быў заснаваны 3 лістапада 1903 года Айзекам Ньюэлам, піянерам аргенцінскага футбола. Апошні раз «Ньюэлс Олд Бойз» станавіўся чэмпіёнам краіны ў 2013 годзе. Да гэтага выбітны трэнер Марсела Б’ельса двойчы прыводзіў каманду да перамогі ў нацыянальным першынстве. У яго гонар названы хатні стадыён клуба. Дэрбі Расарыа супраць клуба «Расарыа Сентраль» з’яўляецца адным з самых выбітных футбольных супрацьстаянняў у Паўднёвай Амерыцы.
Дасягненні
- Чэмпіён Аргенціны: 6
- 1974(М), 1988, 1991, 1992(К), 2004(А), 2013(Ф)
- Удакладненне: А — Апертура, К — Клаусура, М — Метрапалітана, Ф — Фіналь
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Ньюэлс Олд Бойз
- Афіцыйны сайт
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.