Мёры | |
---|---|
Заснаваны | 1965 |
Горад | Мёры, Беларусь |
Стадыён | «Мёры» |
Галоўны трэнер | Алег Грыгаровіч |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2023 | 9-12 месца |
«Мёры» — беларускі футбольны клуб з горада Мёры. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Футбольны клуб у Мёрах быў заснаваны ў 1965 годзе, большую частку гісторыі выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці.
У 2011 годзе пры падтрымцы прадпрымальніка Андрэя Чарняўскага клуб выйграў чэмпіянат Віцебскай вобласці, а на наступны год каманда «Мёры» заявілася ў Другую лігу, у другой палове сезона за яе ў якасці аматара гуляў вядомы беларускі нападнік Валерый Стрыпейкіс. Па заканчэнні сезона, з-за адсутнасці падтрымкі мясцовых улад, клуб спыніў сваё існаванне[1]. На наступны год у чэмпіянат Віцебскай вобласці была заяўлена каманда «Прыазёр’е», якая стала пераемніцай былых «Мёраў», захавала ігракоў і трэнерскі штаб. Гэты клуб стаў выступаць у Верхнядзвінску, у 2014—2015 гадах гуляў у Другой лізе.
У 2015 годзе была адроджана каманда ў Мёрах і зноў стала гуляць у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, дзе звычайна была серадняком. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Мёры» далучыліся да Другой лігі.
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2008 | 1/32 фіналу | |||||||||
2009 | 1/32 фіналу | |||||||||
2011 | Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) | 1 | 16 | 12 | 2 | 2 | 44–13 | 38 | ||
2012 | Другая (Д3) | 16 | 36 | 9 | 8 | 19 | 47–82 | 35 | 1/32 фіналу | |
2015 | Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Заходняя зона (Д4) | 4 | 14 | 5 | 4 | 5 | 20–15 | 19 | Выхад у плэй-оф | |
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4) | 1 | 0 | 0 | 1 | 1–4 | |||||
2016 | Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4) | 3 | 12 | 7 | 2 | 3 | 30–19 | 23 | Выхад у фінальную групу | |
Фінальная група (Д4) | 3 | 10 | 4 | 3 | 3 | 18–16 | 15 | |||
2017 | Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона А (Д4) | 5 | 11 | 5 | 0 | 6 | 23–35 | 15 | ||
2018 | Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона А (Д4) | 4 | 10 | 3 | 3 | 4 | 13–21 | 12 | Выхад у фінальную групу | |
Фінальная група (Д4) | 8 | 14 | 0 | 2 | 12 | 11–51 | 2 | |||
2019 | Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4) | 4 | 15 | 5 | 6 | 4 | 37–27 | 21 | Выхад у плэй-оф | |
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4) | 2 | 0 | 0 | 2 | 1–9 | |||||
2020 | Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група А (Д4) | 2 | 10 | 7 | 1 | 2 | 38–19 | 22 | Выхад у фінальную групу | |
Фінальная група (Д4) | 4 | 14 | 3 | 3 | 4 | 23–23 | 12 | |||
2021 | Другая — Віцебскі дывізіён — Захад (Д3) | 3 | 10 | 5 | 1 | 4 | 15–21 | 16 | 1/128 фіналу | |
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3) | 3 | 10 | 4 | 2 | 4 | 15–19 | 14 | |||
2022 | Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) | 3 | 18 | 12 | 2 | 4 | 57–26 | 38 | 1/32 фіналу | |
2023 | Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) | 2 | 18 | 15 | 1 | 2 | 84–26 | 46 | 1/16 фіналу | |
Другая — Фінальны этап — Група 3 (Д3) | 3 | 3 | 1 | 0 | 2 | 7–5 | 3 | |||