Вертыкаль | |
---|---|
Поўная назва | ДУФКіС «Футбольны клуб „Вертыкаль“» |
Заснаваны | 1996 |
Горад | Калінкавічы, Беларусь |
Стадыён |
СДЮШАР-2 Умяшчальнасць: 3000 |
Галоўны трэнер | Арцём Галяк |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2023 | 3 месца ў Гомельскім дывізіёне |
«Вертыкаль» — беларускі футбольны клуб з горада Калінкавічы, заснаваны ў 1996 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
З часу стварэння ў 1996 годзе клуб гуляў у Другой лізе. У 2003—2004 гадах правёў два сезоны ў Першай лізе, але потым вярнуўся на ранг ніжэй.
У пачатку 2012 з-за фінансавых цяжкасцей клуб не быў дапушчаны да Другой лігі[1]. У сезонах 2012 і 2013 калінкавіцкі клуб выступаў у чэмпіянаце вобласці, у 2013 годзе здолеў стаць чэмпіёнам Гомельскай вобласці.
У красавіку 2014 годзе стала вядома аб вяртанні «Вертыкалі» ў склад Другой лігі[2]. Правёўшы ў трэцім дывізіёне тры сезоны, у пачатку 2017 года каманда зноў пакінула рэспубліканскую арэну[3].
У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Вертыкаль» была адроджана і далучылася да Другой лігі.
Эмблемы
- да 2014 года
- з 2016 года
Дасягненні
- Чэмпіён Гомельскай вобласці: 2013
- Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 13 месца (2003)
- Найбуйнейшая перамога: 11:0 («Палессе» Козенкі, 2002)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1996 | Трэцяя — А (Д3) | 12 | 28 | 5 | 7 | 16 | 24–47 | 22 | ||
1997 | Трэцяя — Б (Д3) | 8 | 28 | 11 | 6 | 11 | 58–59 | 39 | ||
1998 | Другая — Б (Д3) | 10 | 30 | 9 | 10 | 11 | 50–42 | 37 | Змена назваў ліг | |
1999 | Другая — Б (Д3) | 3 | 22 | 13 | 4 | 5 | 42–26 | 43 | ||
2000 | Другая — Б (Д3) | 3 | 16 | 8 | 5 | 3 | 24–11 | 29 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны раўнд |
Другая (Д3) | 8 | 14[upper-alpha 1] | 3 | 4 | 7 | 15–24 | 13 | |||
2001 | Другая (Д3) | 3 | 34 | 22 | 6 | 6 | 55–24 | 72 | ||
2002 | Другая (Д3) | 3 | 24 | 14 | 6 | 4 | 49–19 | 48 | 1/8 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2003 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 7 | 6 | 17 | 22–44 | 27 | ||
2004 | Першая (Д2) | 15 | 30 | 7 | 8 | 15 | 29–49 | 29 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу |
2005 | Другая (Д3) | 4 | 26 | 14 | 6 | 6 | 49–17 | 48 | 1/32 фіналу | |
2006 | Другая (Д3) | 5 | 32 | 20 | 6 | 6 | 71–34 | 66 | 1/16 фіналу | |
2007 | Другая (Д3) | 5 | 30 | 17 | 6 | 7 | 57–27 | 57 | 1/16 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 6 | 30 | 13 | 11 | 6 | 44–32 | 50 | 1/16 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 5 | 26 | 12 | 5 | 9 | 28–34 | 41 | 1/32 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 16 | 34 | 8 | 8 | 18 | 42–67 | 32 | 1/32 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 14 | 30 | 6 | 4 | 20 | 27–61 | 22 | 1/32 фіналу | |
2012 | Д4, Заходняя зона[upper-alpha 2] | 2 | 14 | 10 | 2 | 2 | 40–11 | 32 | ||
Фінальны этап | 4 | 3 | 0 | 0 | 3 | 2–8 | 0 | |||
2013 | Д4, Заходняя зона | 1 | 8 | 8 | 0 | 0 | 32–5 | 24 | ||
Фінальны этап | 1 | 10 | 7 | 1 | 2 | 27–11 | 22 | |||
2014 | Другая — А (Д3) | 10 | 22 | 5 | 6 | 11 | 18–35 | 21 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 19 месца[upper-alpha 3] | 20 | 2 | 0 | 1 | 1 | 2–5 | ||||
2015 | Другая — Б (Д3) | 7 | 18 | 5 | 3 | 10 | 31–33 | 18 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 13 месца[upper-alpha 4] | 13 | 2 | 1 | 0 | 1 | 2–2 | ||||
2016 | Другая (Д3) | 7 | 24 | 9 | 5 | 10 | 40–38 | 32 | 1/16 фіналу | |
2017 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся | |||||||||
2018 | ||||||||||
2019 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) | 5 | 12 | 3 | 1 | 8 | 19–40 | 10 | ||
2020 | Чэмпіянат Гомельскай вобласці не праводзіўся | |||||||||
2021 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 5 | 14 | 5 | 2 | 7 | 21–36 | 17 | 1/128 фіналу | |
2022 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 4 | 18 | 11 | 2 | 5 | 68–34 | 35 | 1/64 фіналу | |
2023 | Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) | 3 | 21 | 11 | 2 | 8 | 63–39 | 35 | 1/64 фіналу | |
- ↑ Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
- ↑ У 2012—2013 гадах каманда ўдзельнічала ў чэмпіянаце Гомельскай вобласці (чацвёрты дывізіён).
- ↑ Стыкавыя матчы супраць клуба «Колас-Дружба» (Баранавіцкі раён), які заняў 10 месца ў групе Б (2:2, 0:3).
- ↑ Стыкавыя матчы супраць клуба «Спартак» (Шклоў), які заняў 7 месца ў групе А (1:0, 1:2 — перамога па большай колькасці выязных галоў).
Галоўныя трэнеры
- Аляксандр Крупічэўскі (1996—1997)
- Анатоль Петрушэнка (1997—1999)
- Ігар Чаранёў (1999—2005)
- Леанід Змушко (2006—2016)
- Арцём Галяк (з 2021)
Крыніцы
- ↑ Два часа, лишившие Калинковичи футбола (руск.). football.by (12 красавіка 2012). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги (руск.). football.by (4 красавіка 2014). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Вторая лига Беларусь. Турнир пройдет с 22 апреля по 28 октября, участие примут 14 команд (руск.). by.tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.