Барусія Мёнхенгладбах | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V. | |||
Заснаваны | 1 жніўня 1900 | |||
Горад | Мёнхенгладбах, Германія | |||
Стадыён |
Барусія-Парк Умяшчальнасць: 54 057 |
|||
Прэзідэнт | Рольф Кёнігс[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 10 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Бару́сія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з’яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з’яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб’яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр (ням.: Jünter).
Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.
Гісторыя
Раннія гады
У канцы 1899 года група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клуб. І ўжо 1 жніўня 1900 года быў афіцыйна зарэгістраваны клуб «Барусія Мёнхенгладбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клуб Барусія 1900 Мёнхенгладбах» (ням.: «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клуб быў прыняты ў Рэйнска-Вестфальскі Гульнёвы Саюз (ням.: Rheinisch-Westfälischen Spielverband). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаванне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бекельбергу» (ням.: «Bökelbergstadion»). Але толькі пасля Другой сусветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ва ў той час самую высокую класу — Вышэйшую Заходнюю Лігу (ням.: Oberliga West).
Выхад у Бундэслігу
24 жніўня 1960 года Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Германіі, перамогшы ў фінале з лікам 3:2 футбольны клуб «Карлсруэ». У наступным годзе клуб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 года рушыў услед выхад у, заснаваную дзвюма гадамі ранней, прафесійную вышэйшую футбольную лігу Германіі — Бундэслігу. «Барусія» перамагла ў пераходных матчах, пасля таго як скончыла сезон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе (ням.: Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў бундэслізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» з Мюнхена.
Залатыя гады
«Гладбах» пачаў свой шлях у Бундэслізе ў сезоне 1965/66, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клубы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сезоне 1968/69, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сезоне, а потым, перамагла і ў наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэслігі абараніўшы тытул чэмпіёна.
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|
Рэзервовая каманда
- Барусія Мёнхенгладбах II
Спасылкі
Афіцыйныя сайты
- Афіцыйны сайт Барусіі (ням.) (англ.)
- Інтэрнэт-крама атрыбутыкі Барусіі Архівавана 1 лістапада 2011. (ням.) (англ.)
Неафіцыйныя сайты
- Неафіцыйны інфармацыйны сайт для заўзятараў «Барусіі» (ням.)
- Неафіцыйны форум фанатаў Барусіі(недаступная спасылка) (ням.)