Баранавічы
Baranovichi-b.gif
Поўная назва ДУФКіС «Футбольны клуб „Баранавічы“»
Заснаваны 1945
Горад Баранавічы, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 3749
Дырэктар Іван Крутаў
Галоўны трэнер Андрэй Кіпра
Чэмпіянат Першая ліга
2023 6 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Баранавічы» — беларускі футбольны клуб з горада Баранавічы, заснаваны ў 1945 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У савецкі час клуб шмат разоў змяняў назву, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 года клуб пачаў выступаць ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 годзе клуб узначаліў ураджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» вопытных гульцоў, разам з якімі выступаў раней (з іх найбольшую вядомасць у аматараў клуба набыў Сяргей Сергель). У выніку клуб упэўнена перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.

У Першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасля клуб выступаў больш упэўнена: у 2009 і 2010 займаў выніковае 6 месца, а ігрок «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў лепшым бамбардзірам у сезоне 2009. Але ў сезоне 2011 клуб з-за фінансавых праблем пакінулі асноўныя ігракі, і, не атрымаўшы ніводнай перамогі за сезон, «Баранавічы» зноў выбылі ў Другую лігу.

Сезон 2012 клуб скончыў у ніжняй палове табліцы Другой лігі. У 2013 годзе клуб выступаў больш паспяхова, заняўшы пятае месца. У сезоне 2014 каманда пасля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў Першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады вярнуцца ў Першую лігу.

У Першай лізе клуб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сезонах 2015—2016 займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 года галоўным трэнерам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе з’явілася шмат маладых ігракоў, многія з якіх былі ўзятыя ў арэнду з клубаў Вышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сезоне 2017 занялі 12-е месца з 16.

У 2018 годзе трэнерам стаў нядаўні асістэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш ігракоў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ўзначаліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысці «Чысць», «Баранавічы» занялі 14-е месца з 15, што дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.

У сезоне 2019 галоўным трэнерам стаў Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль поўнасцю абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся ігракі, незапатрабаваныя ў іншых клубах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдарам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаванне месца ў Першай лізе. У верасні 2019 года Яцына пакінуў каманду, да канца сезона абавязкі галоўнага трэнера выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзве перамогі ў сезоне «Баранавічы» атрымалі ў двух апошніх турах чэмпіянату.

У сезоне 2020 у Другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных ігракоў, якія не здолелі замацавацца ў іншых клубах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднам фінішавалі пятымі. Тым не менш, дзякуючы адмове некалькіх клубаў Першай лігі працягваць удзел у турніры, клуб атрымаў прапанову і далучыўся да Першай лігі.

Галоўным трэнерам у сезоне 2021 у Першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат ігракоў са свайго колішняга клуба «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёна «Лакаматыў» клуб правёў усе матчы першага круга на выездзе, а пасля, паколькі рэканструкцыя не скончылася, стаў праводзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сезон, набраўшы першае ачко толькі ў сёмым туры, але пасля добра праведзеная сярэдзіна сезона дазволіла камандзе падняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10-е месца з 12.

Сезон 2022 «Баранавічы» пачалі з двух перамог, аднак пазней сітуацыя пагоршылася, каманда цярпела паражэнне за паражэннем. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнерам стаў Андрэй Кіпра, але гэта не выправіла сітуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусцілася на апошні 13-ы радок табліцы, дзе і фінішавала. У пачатку 2023 года каманда значна абнавіла склад, былі запрошаны маладыя ігракі з клубаў Вішэйшай лігі. Сезон 2023 «Баранавічы» пачалі выдатна, здабыўшы ў першых васьмі турах сем перамог. Пазней вынікі сталі пагаршацца і каманда хутка выбыла з барацьбы за выхад у Вышэйшую лігу, аднак усё ж скончыла сезон на шостым месцы з 17, што стала найлепшым паказчыкам з 2010 года.

Папярэднія назвы

  • 1945: «Лакаматыў»
  • 1946: в/ч Баранавічы
  • 1947—1949: «Дынама»
  • 1950—1952: «Лакаматыў»
  • 1953—1956: «Харчавік»
  • 1957—1959: «Баранавічы»
  • 1960: «Прамкамбінат»
  • 1961: «Лакаматыў»
  • 1962: «Салют»
  • 1963—1964: «Лакаматыў»
  • 1965—1967: «Тэкстыльшчык»
  • 1968—1984: «Лакаматыў»
  • 1985—1989: «Тэкстыльшчык»
  • 1990: «Баранавічы»
  • 1991: «Хімік»
  • 1993: «Тэкстыльшчык»
  • 1993—1994: «Метапол»
  • з 1995: «Баранавічы»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на красавік 2024 года[1].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Артур Дрэсманіс 2007
35 Беларусь Бр Міхаіл Рудакоў 2005
Беларусь Бр Максім Высоцкі 1995
2 Беларусь Аб Мікіта Шаманаў 2004
3 Беларусь Аб Іван Тарабеш 2003
4 Беларусь Аб Аляксей Фірсаў 2003
5 Беларусь Аб Мікіта Тарбякоў 2002
9 Беларусь Аб Станіслаў Кендыш 2006
11 Беларусь Аб Арцём Кільіманаў 1998
21 Беларусь Аб Дзмітрый Болбат 2002
32 Беларусь Аб Арцём Круцько 2006
8 Беларусь ПА Данііл Кіпра 2001
Паз. Імя Нар.
10 Беларусь ПА Антон Сарокін 1996
12 Беларусь ПА Ягор Міхей 2000
17 Расія ПА Лінар Мухаметшын 1999
18 Беларусь ПА Марат Лук’янаў 2004
30 Беларусь ПА Ціхан Плакса (у арэндзе з «Шахцёра») 2004
77 Беларусь ПА Кірыл Кіркіцкі 2002
99 Беларусь ПА Аляксандр Савіцкі (у арэндзе з «Гомеля») 2004
7 Расія Нап Уладзіслаў Мызгін 1996
15 Беларусь Нап Максім Ткацэвіч 2001
22 Расія Нап Іван Барцаў 2002
91 Расія Нап Сяргей Архіпаў 1996

Трэнерскі штаб

  • Беларусь Андрэй Кіпра (нар. 1976) — галоўны трэнер
  • Беларусь Яўген Кудаш (нар. 1985) — трэнер
  • Беларусь Андрэй Хлебасолаў (нар. 1965) — трэнер
  • Беларусь Стэфанія Васілеўская (нар. 2000) — трэнер па фізпадрыхтоўцы
  • Беларусь Дзмітрый Кунец (нар. 2000) — трэнер брамнікаў

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1993/94Трэцяя (Д3)7341411944–3539
1994/95Трэцяя — А (Д3)52277824–2721
1997Трэцяя — А (Д3)1326711833–5822
1998Другая — Б (Д3)7301361159–4045Змена назваў ліг
1999Другая — Б (Д3)72276929–2827
2000Другая — Б (Д3)216111429–12341/16 фіналуВыхад у фінальны раўнд
Другая (Д3)714[upper-alpha 1]41917–2413
2001Другая (Д3)534189763–34631/8 фіналу
2002Другая (Д3)524134746–27431/32 фіналу
2003Другая (Д3)128197279–28641/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2004Першая (Д2)7301351241–3944Чвэрцьфінал
2005Першая (Д2)9301151438–4338Чвэрцьфінал
2006Першая (Д2)1026881027–42321/16 фіналу
2007Першая (Д2)9261051123–28351/16 фіналу
2008Першая (Д2)926751424–40261/32 фіналу
2009Першая (Д2)626108839–33381/16 фіналу
2010Першая (Д2)6301110931–37431/16 фіналу
2011Першая (Д2)1630032710–9031/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2012Другая (Д3)133610101633–42401/32 фіналу
2013Другая (Д3)5241131037–33361/32 фіналу
2014Другая — Б (Д3)122146255–19481/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап114[upper-alpha 2]93233–1330 Выхад у Першую лігу
2015Першая (Д2)1330881436–49321/16 фіналу
2016Першая (Д2)1326571435–51221/8 фіналу
2017Першая (Д2)12307101334–47311/16 фіналу
2018Першая (Д2)1428471717–42191/32 фіналу
2019Першая (Д2)1528232312–8091/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2020Другая — A (Д3)220142474–24441/16 фіналуВыхад у фінальны этап
Фінальны этап410[upper-alpha 3]24414–2310Атрыманне месца ў Першай лізе
2021Першая (Д2)1033771938–72281/16 фіналу
2022Першая (Д2)1324331825–69121/16 фіналу
2023Першая (Д2)6321461246–49481/16 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
  2. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—1—1, розніца мячоў 16—5.
  3. Улічваючы 4 гульні, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 1—2—3, розніца мячоў 10—19.

Галоўныя трэнеры

  • Сямён Вітко (1993—1994)
  • Юрый Дземух (1995)
  • Міхаіл Шолахаў (1997—1998)
  • Валяр’ян Красоўскі (1999—2002)
  • Андрэй Хлебасолаў (2003—2008)
  • Андрэй Кіпра (2009—2012)
  • Ігар Кунаш (2013 — чэрвень 2016)
  • Сяргей Каток (в.а. у ліпені — жніўні 2016)
  • Андрэй Хлебасолаў (жнівень — снежань 2016)
  • Аляксей Вяргеенка (люты — лістапад 2017)
  • Іван Крутаў (лістапад 2017 — жнівень 2018)
  • Андрэй Кіпра (жнівень 2018 — люты 2019)
  • Андрэй Хлебасолаў (люты 2019 — сакавік 2019)
  • Дзяніс Яцына (сакавік — верасень 2019)
  • Андрэй Хлебасолаў (в.а. у верасні — снежні 2019; красавік 2020 — люты 2021)
  • Алег Кароль (люты 2021 — жнівень 2022)
  • Андрэй Кіпра (са жніўня 2022)

Крыніцы

  1. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.