У невядомых сусветах
ням.: In fremden Welten
Выданне
Жанр проза
Аўтар Thomas Rosenlöcher[d], Doris Dörrie[d], Wolfgang Büscher[d], Ulrike Draesner[d], Ingo Schulze[d], Wladimir Kaminer[d], Katja Oskamp[d], Judith Hermann[d], Florian Illies[d] і Claudia Rusch[d]
Мова арыгінала беларуская і нямецкая
Дата першай публікацыі 2012
Выдавецтва Мастацкая літаратура
Месца публікацыі Мінск
Колькасць старонак 253

«У невядо́мых сусве́тах» (ням.: In fremden Welten) — беларускі зборнік сучаснай нямецкай літаратуры, выдадзены выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў 2012 годзе. Выданню паспрыялі «Goethe-Institut Minsk» і «DAAD Belarus». Прэзентацыя кнігі і праекту адбылася 18 траўня ў інстытуце імя Гётэ ў Мінску, дзе адзін з аўтараў, якія ўвайшлі ў зборнік, Томас Розенлёхер чытаў са сваіх тэкстаў.[1][2]

Змест

Анталогія сучаснай нямецкай літаратуры, складзеная Райко Ласончыкам і Андрэ Бёмам і выдадзеная адначасова на нямецкай і беларускай мовах. Упершыню студэнты беларускіх дзяржаўных універсітэтаў папрацавалі над перакладамі на беларускую мову цікавых сучасных празаічных твораў цяперашняй Германіі, каб мацаваліся добрыя сяброўскія зносіны паміж культурамі двух народаў. У зборнік змешчаныя апавяданні дзесяці сучасных нямецкіх аўтараў: Томас Розенлёхер (1947—2022), Вольфганг Бюшэр (г. н. 1951), Дорыс Дорыэ (1955), Ульрыкэ Дрэснэр (1962), Інго Шульцэ (1962), Уладзімір Камінер (1967), Каця Оскамп (1970), Юдыт Герман (1970), Флорыян Ільіс (1971), Клаўдыя Руш (1971).

Зноскі

  1. У невядомых сусветах = In Fremden Welten. Зводны электронны каталог бібліятэк Гродзенскай вобласці. Праверана 3 снежня 2020.
  2. Böhm, André. "In fremden Welten" – "У невядомых сус(ь)ветах". Жывы журнал (8 мая 2012). Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.