У Тан
бірм.: ဦးသန့်
Сцяг6-ы Генеральны сакратар ААН
1 студзеня 1962 31 снежня 1971
Папярэднік Даг Хамаршэльд
Пераемнік Курт Вальдхайм

Нараджэнне 22 студзеня 1909(1909-01-22)[1][2][…]
Смерць 25 лістапада 1974(1974-11-25)[1][2][…] (65 гадоў)
Бацька Po Hnit[d]
Маці Nan Thaung[d]
Жонка Daw Thein Tin[d]
Веравызнанне Будызм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, пісьменнік
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маха Тхрай Сітху У Тхант, або У Тан (22 студзеня 1909, Пандана, Бірма — 25 лістапада 1974, Нью-Ёрк, ЗША) — бірманскі дыпламат і трэці Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з 1962 года па 1971 год. Ён быў абраны на гэты пост пасля гібелі папярэдняга Генеральнага сакратара Дага Хамаршэльда у авіякатастрофе, у верасні 1961 года.

Біяграфія

У Тан атрымаў адукацыю ў Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандана і ў Рангунскім універсітэце. Да пачатку сваёй дыпламатычнай кар'еры У Тан працаваў у сферы адукацыі і інфармацыі. Ён быў старэйшым выкладчыкам у Нацыянальнай сярэдняй школе ў Пандані, у якой ён да гэтага вучыўся, а ў 1931 годзе стаў яе дырэктарам, заняўшы першае месца на конкурсе выкладчыкаў англійскай і роднай моў у сярэдняй школе.

Да Другой Сусветнай вайны ён быў членам бірманскага камітэта па падручніках і Савета па пытаннях нацыянальнай адукацыі, а таксама членам Выканаўчага камітэта Асацыяцыі дырэктараў школ. Акрамя таго, ён актыўна працаваў у якасці пазаштатнага журналіста.

Зноскі

  1. 1 2 Sithu Thant // Brockhaus Enzyklopädie
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. U Thant // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. https://afroasian.mediaplaygrounds.co.uk/
  4. https://www.treccani.it/enciclopedia/sithu-u-thant
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.