У Вэйшань | |
---|---|
![]() Сучасны кітайскі скульптар доктар У Вэйшань. | |
Дата нараджэння | 1962[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, мастацтвазнавец, выкладчык універсітэта, палітык |
Месца працы | |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
У Вэйшань (кіт. трад. 吴为山, спр. Wú Wèishān; нар. студзень 1962, Дунтай, Цзянсу, КНР) — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Кітая, віцэ-старшыня Асацыяцыі мастакоў Кітая, прэзідэнт Кітайскай акадэміі скульптуры і дырэктар Акадэміі мастацтваў Нанкінскага ўніверсітэта[3].
Ён актыўна прасоўвае кітайскае мастацтва на сусветнай арэне і ўнёс вялікі ўклад у міжнародны культурны абмен Кітая. У 2014 годзе У Вэйшань атрымаў першую узнагароду «Чалавек года ў мастацтве Кітая» ад RRC і атрымаў званне «Мастакі з высокай маральнай дабрадзейнасцю і мастацкімі дасягненнямі Кітая» ў 2015 годзе і «Пасол добрай волі для галасоў Кітая» Інфармацыйнага бюро Дзяржаўнага савета КНР.
Біяграфія
Нарадзіўся ў студзені 1962 года ў горадзе Дунтай правінцыі Цзянсу. Яго бацька быў настаўнікам мастацтва і літаратуры, а дзед Гао Эршы — вядомым навукоўцам, паэтам і каліграфам у Кітаі.
Калі У было 16 гадоў, ён пачаў вывучаць скульптуру народнага кітайскага ганчарства на працягу трох гадоў ва Усі, знакамітым у Кітаі цэнтры цаглянай скульптуры.
У 1987 годзе скончыў мастацкі факультэт Нанкінскага нармальнага ўніверсітэта. Працягнуў аспірантуру ў Пекінскім універсітэце, а затым у Вышэйшай школе мастацтваў Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе, штат Місуры.
У Вэйшань займае некалькі пасадаў, у тым ліку дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Кітая, віцэ-старшыні Саюза мастакоў Кітая, прэзідэнта Кітайскай акадэміі скульптуры і прафесара Нанкінскага ўніверсітэта, ганаровага доктара філасофіі ўніверсітэта Інжы ў Паўднёвай Карэі.
Ён з’яўляецца членам Каралеўскага брытанскага таварыства скульптараў, Таварыства партрэтных скульптараў (Вялікабрытанія) і Кіруючага камітэта Кітайскай гарадской скульптуры. Ён таксама з’яўляецца пастаянным членам Кітайскага інстытута скульптуры, прафесарам культурных лекцый Ганконгскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі.
У 2016 годзе стаў ганаровым доктарам Расійскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя А. І. Герцэна і ганаровым прафесарам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага інстытута жывапісу і скульптуры і архітэктуры Рэпіна.
Узнагароджаны Міністэрствам культуры Украіны «Медалём развіцця», а таксама ганаровым медалём фонду Прэзідэнта Украіны.
Творчасць


У Вэйшань доўгі час выкарыстоўваў багатую традыцыйную кітайскую культуру і імкнуўся выразіць дух кітайскай культуры праз свае скульптуры. З такім перакананнем ён стварыў вялікую колькасць уплывовых твораў, якія потым былі выстаўлены па ўсім свеце і сабраны многімі ключавымі музеямі. Адну з яго скульптурных калекцый, якая складаецца з мноства гістарычных фігур Кітая, паважаны вучоны Цзі Сянлін назваў «Іміджмейкерам часу», а міжнародныя крытыкі адзначалі, што яна «прадстаўляе дух новага Кітая».
Яго імя носяць скульптурны сад у Паўднёвай Карэі і «Зала скульптур У Вэйшаня», створаная ў Нанкінскім музеі. Многія яго творы, у тым ліку «Размова паміж Цы Байшы і Леанарда да Вінчы» і «Канфуцый», трапілі ў пастаюнную калекцыю Нацыянальнага музея Рыма, Кембрыджскім музеі Фіцуільяма і іншых найбольш вядомых музеяў свету, у той час як яго найбольш рэпрэзентатыўныя скульптуры «Канфуцый» і «Запытанне шляху» знаходзяцца ў розных краінах. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун высока ацаніў прафесара У за яго скульптуры, бо яны адлюстроўваюць не толькі душу краіны, але і жыццё ўсяго чалавецтва. У Вэйшань на працягу больш за дваццаці гадоў стварыў больш за 500 скульптур, у тым ліку гісторыка-культурных асоб і звычайных людзей на радзіме і за мяжой. У сваіх скульптурах ён выступае за інтэграцыю экспрэсіўнага духу традыцыйнага кітайскага мастацтва. У тэорыі выяўленчага мастацтва ён упершыню выкладаў курсы «Аб экспрэсіўнай скульптуры» і «Тэорыя васьмі асноўных стыляў традыцыйнай кітайскай скульптуры», выкрываючы новы след экспрэсіўнай скульптуры ў Кітаі. Яго скульптурныя працы некаторых звычайных людзей у паўсядзённым жыцці выражаюць шчырыя і сумленныя жыццёвыя рысы, пранікаючы ў сэрца многіх людзей. Гэтыя элегантныя настроі бяруць пачатак ад яго ўмелага жыццёвага позірку і паэтычнай душы. Яго работы поўныя кітайскай мудрасці і рысаў. «Дзіця, якое спіць» было абраны для 50-й выстаўкі Таварыства партрэтных скульптараў, Вялікабрытанія, і атрымала прэмію Пангаліна[4]. Энтані Стоўнс, старшыня Брытанскага каралеўскага саюза партрэтнай скульптуры, высока ацаніў У Вэйшаня як «выдатнага кітайскага скульптара, які стварыў самабытны стылістычны падыход да партрэтнай і вобразнай скульптуры».
Даследчая праца
Прафесар У Вэйшань даследваў гісторыю кітайскай культуры праз серыю скульптур культурных знакамітасцяў: Лаа-Цзы, Канфуцыя, Лу Сіня і Фэн Юланя. Гэтыя скульптуры адназначна выказваюць ягонае прадчуванне сілы характару і душы, неабходнай у гэтую эпоху. Яго запрасілі стварыць скульптуры каралевы Нідэрландаў Беатрыкс і прэзідэнта Філіпін Глорыі Макапагал-Ароя.
Манаграфіі
- Wu Weishan. «The Psychology of Visual Arts»(260000 words), Nanjing Normal University Press, 1999
- Wu Weishan. «Thus Saith the Sculpture» (200000 words), China Social Sciences Press, 2002
- Wu Weishan. «Woodcarving of Western Han Dynasty», The People’s Fine Arts Publishing House, Tianjing,2003
- Wu Weishan. «Spirit of Sculptors», Korea Edition), 2007
- Wu Weishan. «The Poetry of Sculpture»(English Edition), World Scientific Publishing, Singapore,2007
- Wu Weishan. «The Poetry of Sculpture»(Chinese Edition), Nanjing University Press, 2007
Фотаальбомы
- «Wu Weishan’s Sculptures», The People’s Fine Arts Publishing House,Beijing, 1999
- «Wu Weishan’s Sculptures and Paintings»,1999
- «The Sketch of Spirit», The People’s Fine Arts Publishing House,Tianjing, 2002
- «Wu Weishan’s Sculptures and Paintings», Guwuxuan Publishing House,2005
- «Wu Weishan’s Expressive sculptures», Jiangsu Art Press,2006
Калекцыі і выстаўкі
Яго творы сабраны ў Нацыянальнага мастацкага музея Кітая, Дзяржаўным музеі у Нідэрландах, Мастацкім музеі Ганалулу і іншых. У Музеі Нанкіна ёсць пастаянная «Галерэя скульптурных кампазіцый У Вэйшаня», а таксама ў Політэхнічным інстытуце Макаа ёсць «Скульптурная студыя прафесара У Вэйшаня».
Сувязь з беларускай культурай
У снежні 2017 года ў гонар 25-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін У Вэйшань перадаў у дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь бронзавую скульптурную кампазіцыю «У пошуках мудрасці. Размова Канфуцыя і Лаа-Цзы пра Даа» (2016)[5].
8 студзеня 2020 года ў Пекінскім міжнародным даследчым універсітэце быў адкрыты помнік Янку Купалу працы У Вэйшаня. Ён быў створаны ў межах Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. Гэты помнік класіку беларускай літаратуры стаў другім у Пекіне і трэцім у Кітаі наогул[6].
25 кастрычніка 2021 года ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[7].
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/287264 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Wu Weishan // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fitzwilliam Museum Cambridge:Wu Wei-shan Архівавана 1 сакавіка 2019. (Accessed July 2011)
- ↑ http://www.portrait-sculpture.org/general/article.php?id=11&page=1 Архівавана 14 студзеня 2019. Society of Portrait Sculptors:List of Talos Award (formerly The Pangolin Award (2001—2009) winners (Accessed July 2011)
- ↑ У Вэйшань подарил скульптуры Конфуция и Лао-цзы Национальному художественному музею Беларуси Архівавана 17 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ В Китае открыли памятник Янке Купале (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 года № 416 «Аб узнагароджанні»