Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч
Дата нараджэння 29 верасня 1949(1949-09-29) (74 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Уладзі́мір Пятро́віч Кандрусе́віч (нар. 29 верасня 1949, Гродна, БССР) — беларускі кампазітар . Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гродне. Яго бацька, кравец, любіў спяваць, Рыгор Шырма запрашаў яго ў свой славуты калектыў.

Хадзіў у музычную школу, хоць вельмі не хацеў. Першыя спробы напісання ўласных сачыненняў з’явіліся ў музычнай вучэльні. Беларускую кансерваторыю закончыў двойчы, спачатку як піяніст. У студэнцкія гады захапляўся «The Beatles», іграў на гітары. Іграў на танцах, у Доме культуры 1-га цагельнага завода. Пасля атрымання адукацыі год працаваў канцэртмайстрам у Оперным тэатры. Потым паступіў у кансерваторыю другі раз, ужо на кампазіцыю, у клас Яўгена Глебава.[2]

Бацька мастака Уладзіміра Кандрусевіча.

Творчасць

Напісаў музыку больш чым да 200 спектакляў і 32 фільмаў, удастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета «Мефіста», мюзіклаў «Шклянка вады», «Джулія», «Соф’я Гальшанская», «Байкер». Мюзікл «Соф’я Гальшанская», пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію.

Поўнаметражныя ігравыя фільмы «Кіндэрвілейскі прывід» і «Рыжык у Залюстроўі», аўтар музыкі да якіх — Уладзімір Кандрусевіч, атрымалі высокую ацэнку на розных кінафестывалях.

Адным з этапаў творчага шляху Уладзіміра Кандрусевіча стала супрацоўніцтва з прадзюсерскім цэнтрам «Спамаш».[3]

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992).

Зноскі

  1. "Фотасправаздача. Адкрыццё выставы «Святло і паветра». Да 100-годдзя з дня нараджэння Натана Майсеевіча Воранава". Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Праверана 2019-04-20. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 20 красавіка 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 20 красавіка 2019.
  2. "Уладзімір Кандрусевіч вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі". Звязда. 16.07.2016 00:25. Праверана 2019-04-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. "Акцыя "Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч"". Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 25 Кра 2018. Праверана 2019-04-20. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 20 красавіка 2019.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.