Уладзіслаў Андэрс
Władysław Anders
Сцяг Член Рады Трох
8 жніўня 1954 12 мая 1970
Сумесна з Эдвард Бернард Рачынскі (1954-1972)
Томаш Арцішэўскі (1954—1955)
Тадэвуш Бур-Камароўскі (1956—1966)
Раман Адзяжынскі (1966—1968)
Станіслаў Мглей (1968—1969)
Альфрэд Урбанскі (1969—1972)

Нараджэнне 11 жніўня 1892(1892-08-11)[1][2][…]
Смерць 12 мая 1970(1970-05-12)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні польск.: Władysław Albert Anders
Жонка Irena Anders[d][3]
Дзеці Anna Maria Anders[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[5] і каталіцтва
Член у
Адукацыя
Дзейнасць афіцэр, палітык, career soldier, ваенны камандзір, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы Расійская імперыя 19131917
Польшча 19181946
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Польшча Польская Рэспубліка
Род войскаў Руская імператарская армія, Polish Armed Forces in the East[d], Greater Polish Army[d], войска Польскай Рэспублікі (1918—1939)[d], Армія Андэрса і Polish Armed Forces in the West[d]
Званне
Камандаваў 2-гі Польскі корпус
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Альберт Андэрс (польск.: Władysław Albert Anders; 11 жніўня 1892, Блонне каля Красневіц, Расійская імперыя, цяпер Кутноўскі павет Лодзьскага ваяводства Польшча — 12 мая 1970, Лондан) — генерал броні (генерал-лейтэнант) польскай арміі, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны (гл. Армія Андэрса (2-гі Польскі корпус)), галоўнакамандуючы польскімі сіламі на Захадзе (1945).

Біяграфія

Бацька — Альберт Андэрс (1863—1942), адміністратар зямельных уладанняў. Маці — Эльжбета з Таўхертаў (1868—1930). Бацькі хрысцілі Уладзіслава ў евангеліцка-аўгсбургскай царкве ў Ходчу. Уладзіслаў меў трох братоў, якія, як і ён, былі прафесійнымі ваеннымі: Караля (1893—1971), Ежы Эдварда (1896—1977) і Тадэвуша Канстанціна (1902—1995), а таксама старэйшую сястру Яніну (1891—1958).

Навучаўся ў варшаўскай рэальнай гімназіі. Пасля на палітэхніцы ў Рызе. З 1913 года ў расійскім войску. Скончыў кавалерыйскую школу афіцэраў рэзерву. Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне, як паручнік драгунаў. Кіраваў швадронам. Быў тройчы паранены. У 1917 годзе скончыў скарочаныя курсы Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. Браў удзел у фарміраванні аддзелаў 1-га польскага корпусу, якім камандаваў Юзаф Доўбар-Мусніцкі. Пасля капітуляцыі корпусу перад немцамі, вярнуўся дадому і далучыўся да Войска польскага. Шэф штабу Арміі вялікапольскай у вялікапольскім паўстанні 1919 года. Падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920 года камандаваў 15-м палком познанскіх уланаў.

У кастрычніку 1921 года навучаўся ў Вышэйшай ваеннай Школе (Ecole Superieure de Guerre) у Парыжы. Вярнуўся ў Польшчу ў 1924 годзе і быў прызначаны шэфам штабу Генеральнага Інспектара Кавалерыі. З лістапада 1925 — камендант Варшавы. Пад час майскага перавароту — шэф штаба ўрадавых войск. У 1928—1939 гадах камандзір Крэсовай, а пасля Навагрудскай брыгады кавалерыі, камандзір гарнізона Баранавіч.

У склад Навагрудскай брыгады кавалерыі ўваходзілі: 25-ы полк уланаў вялікапольскіх (размяшчаўся ў Пружанах), 26-ы полк уланаў вялікапольскіх (у Баранавічах), 27-ы полк уланаў імя караля Стэфана Баторыя (у Нясвіжы), 4-ы полк стральцоў конных (у Плоцку), 9-ы дывізіён артылерыі коннай.

Дом, у якім жыла сям’я Уладзіслава Андэрса ў Баранавічах.

Сям’я Андэрса займала два пакоі ў цагляным будынку штаба брыгады (захаваўся ў Баранавічах па вуліцы Убарэвіча, 5).

Дачка Андэрса — Ганна, так апісвае гэты час:

«Для мяне тады з’явілася магчымасць паглядзець на гэту выдатную арганізацыю ваеннай работы, якая абкружала мяне з усіх бакоў. Наш дом пераўтварыўся ў штаб — тэлефоны без перарыву, шалёны рух, але ўзорны парадак. … За вокнамі ў сад слыхаць было толькі глухія гукі колаў цягнікоў, якія забіралі вайсковых аднаго за другім, пакідаючы за сабой пустку… Уладэк так быў паглынуты сваёй работай, што ні я, ні Юрэк не існавалі для яго. Толькі калі ўсе зыходзілі, а перад домам чакаў яго самаход, мы абодва зразумелі, што ён зыходзіць з дому і невядома, калі ён да яго вернецца».[6]

Андэрс меў у Баранавічах ад’ютанта Браніслава Томчыка, які быў з ім да самага арышту пад Львовам.

Падчас вераснёвай кампаніі 1939 года Андэрс спачатку кіраваў Навагрудскай брыгадай кавалерыі ў бітве пад Млавай. Падчас адступлення ад Млавы ён не выканаў распараджэнне пра абарону руху 20-й пяхотнай дывізіі, што было адной з прычын яе разгрому.

Андэрс, Уладзіслаў Сікорскі падчас візіта да Сталіна, Куйбышаў, снежань 1941 года

Андэрс адмовіўся выканаць распараджэнне генерала Тадэвуша Кутшэбы пра абарону краю Кампіноскай пушчы, абгрунтоўваючы вялікімі стратамі сваёй брыгады.

Яго брыгада вяла цяжкія баі супраць нямецкіх войск у раёне Міньска Мазавецкага і Тамашава Любельскага. Пасля некалькіх баявых сутыкненняў брыгада Андэрса накіроўваецца ў бок Львова. 27 верасня 1939 года ў раёне Волі Судкоўскай уступае ў бой адначасова з нямецкімі і савецкімі войскамі. Быў паранены. Прабіваецца ў бок Венгрыі, у раёне вёскі Ластоўкі генерал Андэрс зноў паранены. 29 верасня ў вёсцы Ясёнка Стэціцова ў ваколіцах Самбара ён узяты ў палон савецкім салдатамі.[7]

Спачатку генерала Андэрса перавезлі ў Стары Самбар. Потым трымалі ў львоўскім шпіталі, пасля ў вязніцы Львова. 29 лютага 1940 года вывезены ў Маскву ў цэнтральную вязніцу НКУС на Лубянцы. Падчас 22-месячнага зняволення быў на допытах шмат разоў. Адмовіўся ад прапановы службы ў Чырвонай арміі.

Пасля пачатку савецка-нямецкай вайны і падпісання пакту Сікорскага-Майскага, 4 жніўня 1941 года Уладзіслава Андэрса вызвалілі з турмы. 10 жніўня 1941 года яму прапанавалі стаць камандзірам Польскай арміі ў СССР. На яго думку, стварэнне Польскай арміі было магчымасцю вывезці з СССР палонных польскіх салдат і афіцэраў.

Паміж 24 сакавіком і 3 красавіком 1942 года падчас першай эвакуацыі з сярэднеазіяцкіх рэспублік спачатку ў Краснаводск і далей караблямі ў Іран было вывезена 33 тыс. ваенных і 11 тыс. цывільных асоб. З 11 жніўня па 1 верасня 1942 года падчас другой эвакуацыі з Іран было перавезена 45 тыс. ваенных і 25,5 тыс. цывільных асоб. [8]

12 верасня 1942 года Андэрс быў прызначаны камандзірам Польскай арміі на Усходзе. Створаны ім 2-і польскі корпус, ён камандаваў ім з 19 жніўня 1943 года, у снежні 1943 — студзені 1944 года быў перавезены морам з Блізкага Усходу ў Італію і ў 1944 годзе ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі, дзе ключавымі баямі былі бітвы пры Монтэ-Касіна і пры Анконе.

З 2 кастрычніка 1944 да 5 мая 1945 года выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага польскіх сіл.

16 мая 1954 года Андэрс прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча ў выгнанні Аўгустам Залескім генералам арміі.

4 жніўня 1954 года пасля канфлікту з Залескім быў зняты з пасад.

Памёр 12 мая 1970 года ў Лондане, быў пахаваны на Польскіх ваенных могілках у Монтэ-Касіна ў Італіі.

Зноскі

  1. 1 2 Wladyslaw Anders // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Władysław Anders // Brockhaus Enzyklopädie
  3. https://culture.pl/pl/tworca/irena-anders
  4. https://www.gov.pl/web/wlochy/ambasador
  5. http://anders.wsiz.rzeszow.pl/varia.html
  6. Anders-Nowakowska A. Mój Ojciec generał Anders. — Warszawa, 2007.
  7. Siemaszko Z.S., General Anders w latach 1892—1942, Londyn, Warszawa, 2012.
  8. Anders W., Bez ostatniego rodziału, Londyn, 1959.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.