Уіліс Юджын Лэмб | |
---|---|
англ.: Willis Eugene Lamb | |
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 2008[1][2][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, лазер[4], оптыка[4] і вадарод[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Опенгеймер |
Вядомыя вучні | Тэадор Майман |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уіліс Юджын Лэмб (англ.: Willis Eugene Lamb; 12 ліпеня 1913, Лос-Анджэлес, ЗША — 15 мая 2008, Тусан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі "за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду ".
Біяграфія
Уіліс Юджын Лэмб малодшы нарадзіўся ў сям’і тэлефоннага тэхніка Уіліса Юджына Лэмба і яго жонкі Марыі Хелен Меткалф. У 1930 годзе прыступіў да вывучэння фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Скончыў універсітэт у 1934 годзе са ступенню бакалаўра. У 1938 годзе, пад кіраўніцтвам Роберта Опенгеймера, абараніў дысертацыю па тэме электрамагнітных уласцівасцей ядзерных сістэм. Пасля абароны працаваў у Калумбійскім універсітэце і ў 1945 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1947 годзе — асацыяваным прафесарам і ў 1948 годзе — прафесарам. У 1951 годзе перайшоў у Стэнфардскі ўніверсітэт у Каліфорніі. У 1954/55 навучальным годзе — запрошаны лектар у Гарвардскім універсітэце. З 1956 да 1962 год — прафесар фізікі ў Оксфардскім універсітэце, а затым у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэвене. Пасля 1974 Лэмб — прафесар Арызонскага ўніверсітэта. У 1939 годзе Лэмб пабраўся шлюбам з нямецкай студэнткай Урсулай Шэфер.
Дасягненні
Лэмб займаўся ўзаемадзеяннем нейтронаў з матэрыяй, тэорыяй поля атамнага ядра, тэорыяй бэта-распаду, касмічным выпраменьваннем, нараджэннем пар часціца-антычасціца, з’явай парадкавання, квадрупальнымі эфектамі ў малекулах, дыямагнітнымі папраўкамі ў эксперыментах па ядзерным рэзанансе. Акрамя таго ён удзельнічаў у распрацоўцы і пабудове тэорыі магнетрона, тэорыяй мікрахвалевай спектраскапіі, вывучэнні тонкай структуры вадароду, дэйтэрыя і гелія, а таксама зрушэннем узроўняў энергіі за кошт электрадынамічных эфектаў. Імем Лэмба названы Лэмбаўскі зрух. У 1955 годзе Лэмб атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду». Другую палову прэмію атрымаў Палікарп Куш «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Памёр 15 мая 2008 года ў горадзе Тусан, ЗША.
Зноскі
- 1 2 Willis Eugene Lamb, Jr. // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Willis E. Lamb Jr. // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лэмб Уиллис Юджин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Willis E. Lamb, Biographical — nobelprize.org. Праверана 27 снежня 2018.
- ↑ NNDB — 2002.